Sony і Microsoft дамовіліся пра выпуск Call Of Duty на PlayStation. Ці надоўга — невядома
Кампаніі падпісалі пагадненне, згодна з якім новыя гульні серыі застануцца на кансолях Playstation.
Паводле слоў кіраўніка Xbox Філа Спенсера, кампанія «чакае новай будучыні, дзе ў геймераў ва ўсім свеце з’явіцца больш магчымасцей гуляць у свае ўлюбёныя гульні». Невядома, на які час разлічаны кантракт. Раней Microsoft падпісала пагадненне на дзесяць гадоў з Nintendo пра выпуск сваіх гульняў на кансолях кампаніі. Sony адмовілася ад аналагічнай прапановы.
Пытанне аб працягу выпуску Call Of Duty на кансолях PlayStation было асноўнай перашкодай паміж бакамі. Sony выступала рэзка супраць угоды паміж Microsoft і Activision Blizzard. У ліпені Microsoft выйграла справу ў судзе па пазове Федэральнай гандлёвай камісіі ЗША і атрымала дазвол на завяршэнне ўгоды.
Читать на dev.by