Sony скарачае 900 супрацоўнікаў PlayStation
Sony абвясціла пра звальненне 900 супрацоўнікаў падраздзялення PlayStation у розных краінах свету — гэта прыкладна 8% яе глабальнага штату.

Скарачэнні закрануць некалькі студый PlayStation, уключаючы Insomniac Games і Naughty Dog у ЗША, Guerrilla Games у Нідэрландах і Firesprite у Вялікабрытаніі. Таксама будзе закрытая брытанская PlayStation London Studio, якая займалася распрацоўкай VR-гульняў. Супрацоўнікам, якія трапілі пад нож, абяцаюць падтрымку.
Кіраўніцтва Sony патлумачыла аптымізацыю буйнымі зменамі ў гульнявой індустрыі і неабходнасцю падрыхтаваць кампанію да таго, што чакае наперадзе. Гэта дапаможа ёй працягваць забяспечваць устойлівасць бізнэсу і найлепшы гульнявой досвед для геймераў.
За некалькі дзён да анонсу Sony раскрыла продажы прыстаўкі PS 5, якія выявіліся ніжэйшымі за мэтавыя паказчыкі. На навінах капіталізацыя кампаніі ўпала на $10 млрд. Акрамя таго, аналітыкі адзначылі нізкую прыбытковасць гульняў і вялікія выдаткі на іх распрацоўку.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.