Sony забараніла актываваць свае гульні на акаўнтах Steam з Беларусі і Расіі
Sony забараніла актывацыю сваіх гульняў для расійскіх і беларускіх акаўнтаў Steam. Пра гэта піша DTF са спасылкай на інтэрнэт-крамы «Бука» і SteamPay.
«Увага! Выдавец абмежаваў актывацыю Horizon Forbidden West Complete Edition на тэрыторыі РФ і Беларусі. То-бок гульня не актывуецца на расійскіх і беларускіх акаўнтах Steam. На тэрыторыі астатніх краін СНД гульня актывуецца паспяхова», — гаворыцца ў паведамленні «Букі».
У краме SteamPay удакладнілі, што забарона тычыцца ўсіх гульняў, а не толькі Horizon Forbidden West.
«Сёння мы атрымалі інфармацыю ад выдавецтва Sony, што актывацыя іх гульняў цяпер недаступная для Steam-акаўнтаў з рэгіёнамі Расіі і Беларусі. На жаль, гэта таксама тычыцца перадзаказа Horizon Forbidden West, які з’явіўся ўчора ў продажы», — абвясцілі ў SteamPay. Там заклікалі геймераў звяртаць увагу на поле з рэгіёнам актывацыі.
На старонках гульняў у гэтых сторах ужо з’явілася папярэджанне аб тым, што актываваць іх у Steam у Расіі і Беларусі не атрымаецца. Па водгуках карыстальнікаў DTF, гульні Sony па-ранейшаму можна дарыць падарункам з акаўнтаў іншых рэгіёнаў, напрыклад, з Казахстана ў Расію.
3Dnews адзначае, што раней актывацыю сваіх гульняў у дзвюх краінах абмежаваў Warner Bros. Games. Sony сышла з Расіі яшчэ на пачатку 2022 года, неўзабаве пасля пачатку вайны ва Украіне.
Читать на dev.by