Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Сузаснавальнік Google DeepMind узначаліў новае АІ-падраздзяленне Microsoft

Да Microsoft далучыўся Мустафа Сулейман — ён стаяў ля вытокаў даследчай АІ-лабараторыі DeepMind, якая была створаная ў 2010 годзе і набытая Google у 2014-м, піша The Verge.

Пакінуць каментарый

Сулейман будзе кіраваць новай камандай па распрацоўцы спажывецкіх АІ-прадуктаў, уключаючы Copilot, Bing і Edge. Таксама ён атрымае пасаду выканаўчага віцэ-прэзідэнта падраздзялення Microsoft AI. Ён будзе падсправаздачны напрамую СЕО Microsoft Сацье Надэлу.

DeepMind з’яўляецца адным з лакаматываў АІ у Google. Тым не менш у 2019 годзе Сулеймана адхілілі за некаторыя сумнеўныя праекты, якія ён узначальваў. У Google нават праводзіліся расследаванні па скаргах на тое, што ён запалохвае супрацоўнікаў. Пазней кампанія наняла яго віцэ-прэзідэнтам па кіраванні АІ-прадуктамі і палітыкай АІ. У 2022 годзе ён сышоў з Google і сузаснаваў стартап Inflection AI. Некаторыя яго супрацоўнікі таксама будуць працаваць у Microsoft AI, напрыклад, кафаўндар Карэн Сіманьян.

Надэла ў карпаратыўным блогу адзначыў, што ўжо некалькі гадоў знаёмы з Сулейманам і захапляецца ім як заснавальнікам DeepMind і Inflection, а таксама прадуктавіком і стваральнікам каманд-наватараў, якія не баяцца ставіць дзёрзкія мэты. Кіраўнік Microsoft дадаў, што кампанія паспрабуе распрацаваць тэхналогіі, якія раней здаваліся немагчымымі, на карысць чалавецтва.

Microsoft уклала больш за $13 млрд у АІ-кампанію OpenAI. Надоечы яна запартнёрылася з французскім стартапам Mistral AI.

Сотрудники Microsoft опасаются что она становится ИТ-придатком OpenAI
Сотрудники Microsoft опасаются, что она становится ИТ-придатком OpenAI
По теме
Сотрудники Microsoft опасаются, что она становится ИТ-придатком OpenAI
Microsoft запартнёрылася з французскім АІ-стартапам — канкурэнтам OpenAI
Microsoft запартнёрылася з французскім АІ-стартапам — канкурэнтам OpenAI
Па тэме
Microsoft запартнёрылася з французскім АІ-стартапам — канкурэнтам OpenAI

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.