Сузаснавальнік Twitch сышоў з пасады гендырэктара кампаніі пасля 16 гадоў працы
Сузаснавальнік кампаніі Эмет Шыр пакінуў пасаду генеральнага дырэктара.
Пра гэта расказаў сам Шыр, ён сыходзіць у адстаўку неадкладна. У Twitch ён застанецца ў ролі дарадцы. Месца Шыра зойме прэзідэнт кампаніі Дэн Клэнсі. «Я часта ўспрымаў Twitch як дзіця, якога я гадаваў. І хоць мне хацелася заўсёды быць побач у момант, калі яно мае патрэбу ўва мне, я думаю, 16 гадоў — гэта той узрост, калі Twitch гатовы пакінуць дом і рухацца далей сам-адзін», — напісаў ён у твітары. Twitch запусцілі ў 2011 годзе Эмет Шыр і Джасцін Кан. У 2014 годзе стрымінгавы сэрвіс купіла Amazon за $970 мільёнаў.
Hogwarts Legacy пабіла рэкорд на Twitch для адзіночных гульняў
Hogwarts Legacy пабіла рэкорд на Twitch для адзіночных гульняў
Нейрасеткі генеруюць бясконцы серыял на Twitch. У яго ўжо тысячы гледачоў
Нейрасеткі генеруюць бясконцы серыял на Twitch. У яго ўжо тысячы гледачоў
Расійскі суд арыштаваў актывы Twitch і Amazon за блакаванне сына заснавальніка «Царграда»
Расійскі суд арыштаваў актывы Twitch і Amazon за блакаванне сына заснавальніка «Царграда»
Читать на dev.by