Сузаснавальнік Wargaming трапіў у «тэрарыстычны» спіс
КДБ уключыў сузаснавальніка Wargaming Мікалая Кацалапава ў пералік асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. Гэта заўважыла «Наша н*ва». Яго абвінавачваюць у фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці.
КДБ уключыў сузаснавальніка Wargaming Мікалая Кацалапава ў пералік асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. Гэта заўважыла «Наша н*ва». Яго абвінавачваюць у фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці.
У «тэрарыстычны» спіс Мікалая Кацалапава ўнеслі яшчэ 3 студзеня. Падстава — абвінавачванне паводле арт. 290-1 крымінальнага кодэкса РБ (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці). Але іншых падрабязнасцей няма. Паводле дадзенага артыкула прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад васьмі да дванаццаці гадоў.
Мікалай Кацалапаў з’яўляецца дырэктарам па развіцці бізнэсу Wargaming Group. Уваходзіць у топ-100 самых уплывовых бізнэсменаў Беларусі. Раней паведамлялася, што Кацалапаву належыць 17% долі Wargaming.
На пачатку красавіка мінулага года Wargaming заявіла, што закрывае бізнэс у Беларусі і Расіі і перадае яго ў лакальнае кіраванне Lesta Studio. Улетку мінулага года Wargaming унеслі ў спіс юрыдычных асоб з акцыянерамі з недружалюбных краін.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Поздравляю Николая с присвоением почетной награды Героя :)
пускай сейчас на коленях ползет за прощением к азаренку
Сомневаюсь что он в курсе о существовании азверёнка
Значит хороший человек, спасибо.
Как же сильнно Лупашенко боится хороших беларусов.