Супрацоўнікі Amazon сталі ўсё часцей звальняцца праз прымусовае вяртанне ў офіс
Супрацоўнікі Amazon з нядаўняга часу заўважаюць у карпаратыўным Slack усё больш паведамленняў ад калег, якія звальняюцца праз офісную палітыку кампаніі. У развітальных тэкстах яны падкрэсліваюць, што гэта стала апошняй кропляй.
Супрацоўнікі Amazon з нядаўняга часу заўважаюць у карпаратыўным Slack усё больш паведамленняў ад калег, якія звальняюцца праз офісную палітыку кампаніі. У развітальных тэкстах яны падкрэсліваюць, што гэта стала апошняй кропляй.
Amazon патрабуе ад большасці супрацоўнікаў мінімум тры дні на тыдзень працаваць з офіса ў тым горадзе, за якім яны замацаваныя. Раней у кампаніі з’явіўся канал нязгодных з новай RTO-палітыкай — ён набраў 34 тысячы ўдзельнікаў.
Шмат каму з тых, хто працуе аддалена, былі пастаўленыя дэдлайны, да якіх яны мусілі прыступіць да працы ў пазначаных лакацыях. Як мяркуе Business Insider, рост звальненняў можа быць звязаны з набліжэннем тэрмінаў.
Негатыўная з’ява назіраецца ў тым ліку ў AWS, воблачным падраздзяленні тэхнагіганта. Адная супрацоўніц, якая сыходзіць, прапрацаваўшы тут больш за 5 гадоў, назвала колькасць калег, якія паступілі аналагічна за мінулы тыдзень, «ашаламляльнай».
Гендырэктар Amazon зноў нагадаў не жадаючым хадзіць у офіс, што дзверы на выхад заўсёды адчыненыя
«Я прымаў офер на старшую пазіцыю ў кампаніі, якая арыентаваная на аддаленую працу, а сёння падаў заяву аб звальненні. Хацеў сказаць, што RTO-палітыка і праблема з камунікацыяй пры яе рэалізацыі — адзіная прычына, з якой я сыходжу з Amazon», — напісаў адзін з супрацоўнікаў у Slack.
«Гэта мой апошні дзень у Amazon. Мне загадалі рэлакавацца, але для мяне гэта немагчыма, і, на шчасце, я паспеў знайсці іншы варыянт, якому вельмі рады, да дэдлайну», — напісаў іншы.
Некаторыя лічаць масавыя скарачэнні, якія прайшлі ў кампаніі, і навязванне вельмі дрэнна арганізаванай RTO-палітыкі «абсалютна непрымальнай адсутнасцю элементарнай павагі да людзей» з боку кіраўніцтва.
Раней BI пісаў, што адток персаналу з’яўляецца адной з найбуйнейшых праблем воблачнага бізнэсу Amazon разам з запаволеннем росту, правалам планаў продажаў і выгараннем супрацоўнікаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.