Супрацоўнікі Microsoft занялі штаб-кватэру, пратэстуючы супраць кантрактаў з Ізраілем
Дзесяткі дзейных і былых супрацоўнікаў Microsoft разам з грамадскімі актывістамі ладзілі акцыю ў кампусе кампаніі, патрабуючы спыніць супрацоўніцтва Microsoft з ізраільскімі ваеннымі.
Дзесяткі дзейных і былых супрацоўнікаў Microsoft разам з грамадскімі актывістамі ладзілі акцыю ў кампусе кампаніі, патрабуючы спыніць супрацоўніцтва Microsoft з ізраільскімі ваеннымі.
Удзельнікі акцыі аб’явілі тэрыторыю «Вызваленай зонай» і перайменавалі яе ў «Плошчу загінулых палесцінскіх дзяцей». У пачатку пратэсту сабралася каля 50 чалавек: яны ўсталявалі намёты, сімвалічныя саваны і вялікую шыльду з надпісам «Спыніце марыць Газу голадам». У цэнтры імправізаванага лагера паставілі стол для перамоваў з заклікам да кіраўніцтва Microsoft «сесці за стол» і разарваць кантракт з ізраільскімі ваеннымі.
Арганізатары заявілі, што будуць заставацца на плошчы да таго часу, пакуль іх не выдвараць сілай. Яны абвінавачваюць Microsoft у тым, што яе воблачная платформа Azure выкарыстоўваецца для падтрымкі аперацый арміі Ізраіля ў Газе, і патрабуюць, каб кампанія спыніла «працу ў імя генацыду».
Гэтая акцыя стала працягам серыі пратэстаў супрацоўнікаў. У красавіку работнікі перарывалі выступленні генеральнага дырэктара Сацьі Надэлы і кіраўніка падраздзялення ШІ Мустафы Сулеймана падчас святкавання 50-годдзя Microsoft. Актывісты патрабавалі спыніць выкарыстанне Azure ў ваенных аперацыях Ізраіля. Абодва супрацоўнікі, якія пратэставалі, неўзабаве былі звольненыя.
Актывісты спасылаюцца на нядаўнія расследаванні The Guardian і ізраільскага выдання +972 Magazine, паводле якіх спецслужба Ізраіля Unit 8200 выкарыстоўвала Azure для захоўвання масавых запісаў тэлефонных размоваў палесцінцаў. Microsoft заявіла, што не ведала пра гэта, і падкрэсліла, што яе ўнутранае расследаванне «не выявіла доказаў» выкарыстання тэхналогій кампаніі для мэтанакіраваных атак на грамадзянскіх.
Пратэст працягваўся каля дзвюх гадзін, пасля чаго паліцыя запатрабавала ад дэманстрантаў пакінуць тэрыторыю, пагражаючы арыштамі за незаконнае пранікненне. Тым не менш пратэстуючыя настойваюць, што іх кампанія ўжо выклікае дыскусіі ўнутры кампаніі. «Мы натхняем людзей, якія працуюць у Microsoft, абмяркоўваць тое, як іх праца можа спрыяць генацыду, — сказаў 28-гадовы супрацоўнік Джуліус Шан. — Гэта першы крок да змен».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.