Супрацоўнікі Nvidia сталі мільянерамі, але вашуюць да ночы

Ад 2019 года каціроўкі Nvidia выраслі на 3776%, што зрабіла многіх ейных супрацоўнікаў мільянерамі. Але працаваць ім даводзіцца да ночы ў моцным напружанні, піша Bloomberg.

Пакінуць каментарый

Дзесяць былых і цяперашніх супрацоўнікаў чыпмэйкера расказалі, што праз знясільваючую працу ім няма калі траціць заробленыя грошы на падарожжы, куплю дамоў і адпачынак. Акрамя таго, у кампаніі спее незадаволенасць карпаратыўнай культурай.

Кампанія пад кіраўніцтвам Джэнсена Хуанга чакае, што супрацоўнікі будуць авертайміць, яе аргструктура хаатычная, а ў аднаго менеджара могуць быць дзясяткі падначаленых. А замест таго, каб звальняць супрацоўнікаў, як канкурэнты, Хуанг лічыць за лепшае «мучыць іх», каб яны паказвалі годны вынік.

Аднаму суразмоўцу выдання з тэхпадтрымкі карпаратыўных кліентаў Nvidia даводзілася працаваць 7 дзён на тыдзень, прычым часцяком да 1-2 гадзіны ночы. Ён дадаў, што яго калегі, асабліва інжынеры, працавалі яшчэ даўжэй. Абстаноўку ў кампаніі ён параўноўвае з «хуткаваркай», а некаторыя ўнутраныя сходы — з шумнымі бойкамі з крыкамі. Ён дадаў, што сысці з кампаніі цяжка праз перспектывы добрага заробку.

Іншая экс-супрацоўніца Nvidia кажа, што часта ў яе было па 7-10 мітынгаў на дзень. На кожным з іх было па 30+ удзельнікаў, і нярэдка яны суправаджаліся крыкамі і сваркамі. Але супрацоўніца цярпела два гады дзеля грошай.

Никаких планов, отчётов, высоченной иерархии: как устроена Nvidia под руководством Дженсена Хуанга
По теме
Никаких планов, отчётов, высоченной иерархии: как устроена Nvidia под руководством Дженсена Хуанга

Nvidia адмовілася ад каментароў. Апошнімі гадамі ў кампаніі не было праблем з утрыманнем персаналу — збольшага дзякуючы таму, што вестынг акцый звычайна надыходзіць праз чатыры гады, і гэта стымулюе супрацоўнікаў працаваць далей. У 2023 годзе яе пакінула 5,3% штату, але пасля таго, як яе рынкавая капіталізацыя перавысіла $1 трлн, сёлета цякучасць знізілася амаль удвая да 2,7%. У цэлым па галіне гэты паказчык складае 17,7%.

Яшчэ адная праблема Nvidia — супрацоўнікі, якія працуюць у «напаўпенсійным» рэжыме. Яны прапрацавалі ў кампаніі шмат гадоў і маюць дастаткова грошай, каб выйсці на пенсію, але не робяць гэтага, бо хочуць атрымаць яшчэ больш пасля вестынгу чарговай партыі акцый.

У самога Хуанга ў падначаленні некалькі дзясяткаў чалавек. Цікава, што большасць супрацоўнікаў падтрымлівае незвычайны стыль кіравання свайго гендырэктара. Яго рэйтынг ухвалення на Glassdoor складае 97%, што вышэй за ягоных калег з Alphabet (94%), Apple (87%), Meta (66%) і Amazon (54%).

«Здесь проще устроиться, чем уволиться»: сотрудники Nvidia не хотят уходить на пенсию
По теме
«Здесь проще устроиться, чем уволиться»: сотрудники Nvidia не хотят уходить на пенсию

Читать на dev.by