Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Tesla «сышла» супрацоўнікаў, якія папрасілі Маска сысці. Прыпыняе зборку кіберпікапаў і седанаў у ЗША

Некаторыя супрацоўнікі Tesla афіцыйна заклікалі гендырэктара Ілана Маска — вядомага «змагара» за свабоду слова — сысці ў адстаўку і заявілі пра сур’ёзныя праблемы з попытам, у якіх абвінавацілі СЕO. Аднаго з іх пасля гэтага звольнілі, піша Electrek.

Пакінуць каментарый

Нягледзячы на палітыку кампаніі, многія супрацоўнікі падтрымліваюць Маска — ці то з-за яго поглядаў, ці з-за курсу кампаніі на ШІ і рабатызацыю. Але далёка не ўсе. У кампаніі ўсё больш людзей прыходзяць да высновы, што Маск хутчэй шкодзіць Tesla, бо адштурхоўвае спажыўцоў і палітызуе прадукцыю. У 2024 годзе кампанія ўпершыню за дзесяць гадоў зафіксавала падзенне продажаў, а ў 2025-м яно толькі пагоршылася.

Tesla спрабавала спісаць падзенне на змены, звязаныя з пераробкай Model Y у першым квартале, і на тое, што пакупнікі чакаюць абноўленую версію. Аднак ёсць мноства іншых прычын. Некаторыя супрацоўнікі лічаць, што кіраўніцтва ігнаруе ролю Маска ў гэтай тэндэнцыі.

У адкрытым лісце група дзейных і былых супрацоўнікаў напісала, што шкода, якую Маск нанёс уласнаму брэнду, ужо незваротная, і той факт, што ён застаецца тварам кампаніі, стаў цяжарам і для яе. Кампанія стаіць перад выбарам: працягваць працаваць пад кіраўніцтвам Маска і зведваць далейшае падзенне продажаў або пайсці новым шляхам без яго і дазволіць прадуктам дасягнуць поспеху — ці праваліцца — без уплыву мільярдэра. Маск і рада дырэктараў проста ігнаруюць праблему.

Красавіцкую заяву Маска пра тое, што ён збіраецца больш увагі надаваць Tesla замест DOGE, яны лічаць не проста недарэчнай, але нават прыніжаючай — маецца на ўвазе, што складанасці апошніх шасці месяцаў — гэта не вынік яго дзеянняў, а следства таго, што без яго і яго ўвагі кампанія не спраўляецца. Інакш кажучы, віна перакладаецца з яго на супрацоўнікаў, прадукцыю, інжынераў і іншых.

«Машыны не прадаюцца, іх з кожным тыднем на складах усё больш. Вытворчасць працуе як ніколі добра. Якасць — на вышыні. Працэсы стабільныя. Праблема ў попыце. Не ў прадукце. Гэта праблема менеджменту», — лічаць супрацоўнікі. Яны дадаюць, што гатовыя рухацца наперад без Маска.

Паркоўкі з непрададзенымі электрамабілямі тым часам бачны з космасу. Business Insider паведамляе, што з 26 мая кампанія на тыдзень прыпыніць зборку Cybertruck і Model Y на заводзе ў Осціне. Супрацоўнікам з пагадзіннай аплатай прапанавалі ўзяць аплатны адпачынак або паўдзельнічаць у прыборцы. Паводле іх слоў, перапынак «нетыпова доўгі», а графік працы «ўсё менш стабільны». Кіраўніцтва прыгразіла лічыць дысцыплінарным парушэннем затрымку на працы пасля заканчэння працоўнага дня.

Ветэран Другой сусветнай пераехаў Tesla танкам
Ветэран Другой сусветнай пераехаў Tesla танкам
Па тэме
Ветэран Другой сусветнай пераехаў Tesla танкам
Еўрапейцы перасталі набываць Tesla але масава пераходзяць на Starlink праз блэкаўт
Еўрапейцы перасталі набываць Tesla, але масава пераходзяць на Starlink праз блэкаўт
Па тэме
Еўрапейцы перасталі набываць Tesla, але масава пераходзяць на Starlink праз блэкаўт
Чытайце таксама
Twitter требует опубликовать личную переписку Маска
Twitter требует опубликовать личную переписку Маска
Twitter требует опубликовать личную переписку Маска
Маск требует отсрочки суда с Twitter. Его юристы меняют тактику обвинения
Маск требует отсрочки суда с Twitter. Его юристы меняют тактику обвинения
Маск требует отсрочки суда с Twitter. Его юристы меняют тактику обвинения
Twitter наконец-то запустит редактирование постов. Но не для всех
Twitter наконец-то запустит редактирование постов. Но не для всех
Twitter наконец-то запустит редактирование постов. Но не для всех
В Норвегии разъяренные владельцы Tesla объявили голодовку. Маск написал, что голодание полезно
В Норвегии разъяренные владельцы Tesla объявили голодовку. Маск написал, что голодание полезно
В Норвегии разъяренные владельцы Tesla объявили голодовку. Маск написал, что голодание полезно
0 каментарый

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.