Супрацоўніцу «Пеленга» будуць судзіць за заклікі да санкцый

У Мінску будуць судзіць супрацоўніцу кампаніі «Пеленг» Карыну Праташчык. Яе абвінавачваюць у «закліках да дзеянняў, якія наносяць шкоду Беларусі». Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

4 каментарыя

Карыне Праташчык 29 гадоў. Яна родам з Мінска. На «Пеленгу» працуе ад 2017 года. Апошнім часам працавала кантралёркай аптычных дэталяў і прыбораў 5-га разраду ў бюро тэхнічнага кантролю аптычнай і касмічнай вытворчасці. Карына займалася праверкай якасці аптычнай прадукцыі.

Паводле інфармацыі незалежных медыя, дзяўчына мае мужа і непаўнагадовае дзіця. Суд над дзяўчынай пачнецца 3 лютага ў Мінскім гарадскім судзе. Дзяўчыне пагражае ад 4 да 12 гадоў пазбаўлення волі.


Читать на dev.by