«Сацыяльная рэклама» ў Мінску пагражае за данаты

Фота распаўсюджваюць праўладныя тг-каналы.

33 каментарыя

У Мінску з’явіліся білборды, якія пагражаюць адказнасцю за данаты. Фота публікуюць праўладныя тг-каналы.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у Беларусі як мінімум 58 чалавек асуджаныя па артыкуле аб «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці». Адначасова ў краіне разгорнутая кампанія па збіранні з донараў «дабрачынных узносаў», якія на 1-3 парадкі перавышаюць памер данатаў. Узамен сілавікі абяцаюць адмову ў завядзенні крымінальнай справы. Вось, напрыклад, адзін з апошніх вядомых выпадкаў.

Артыкул 361-2 КК РБ

Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці

1. Прадастаўленне або збор грашовых сродкаў, каштоўных папер або іншай маёмасці, у тым ліку маёмасных правоў і выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, любым спосабам для свядомага забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці, дзейнасці, накіраванай на рэабілітацыю нацызму, — караюцца арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў са штрафам або без штрафу.

2. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна, альбо групай асоб па папярэдняй змове, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, — караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да васьмі гадоў са штрафам.

Заўвага. Асоба, якая ўчыніла фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці па гэтым артыкуле, калі яна своечасова заявіла аб зробленым і (або) іншым чынам спрыяла прадухіленню або выяўленню гэтага злачынства.


Читать на dev.by