Сацсетка Poparazzi, якую ацанілі ў $100 млн праз 4 дні пасля запуску, закрылася

Сацыяльная сетка Poparazzi, дзе карыстальнікі посцяць фатаграфіі каго заўгодна, акрамя сябе, абвясціла пра закрыццё.

2 каментарыя

Сацсетка з’явілася два гады таму. Ідэя была ў тым, каб паказваць людзей натуральнымі ў натуральным становішчы ў процівагу традыцыйным сацсеткам. За час свайго існавання яна набрала мільёны карыстальнікаў.

Сёння распрацоўшчыкі паведамілі, што праграма больш не будзе даступная. Прычын закрыцця яны не ўдакладнілі. Карыстальнікі змогуць выгрузіць свае здымкі да канца чэрвеня.

Poparazzi выйшла ў топ App Store у ЗША ўсяго за пару дзён пасля рэлізу ў 2021 году. Ужо праз чатыры дні пасля запуску яе ацэньвалі больш як у $100 млн — тады распрацоўшчыкі збіраліся прыцягнуць $15-20 млн інвестыцый.

Новая соцсеть заняла 1 место в App Store за пару дней после релиза
По теме
Новая соцсеть заняла 1 место в App Store за пару дней после релиза
Forbes: соцсеть Poparazzi оценивают в $100+ млн всего через 4 дня после релиза
По теме
Forbes: соцсеть Poparazzi оценивают в $100+ млн всего через 4 дня после релиза
Антиинстаграмерское приложение вырвалось в топ App Store, хотя работает с перебоями
По теме
Антиинстаграмерское приложение вырвалось в топ App Store, хотя работает с перебоями

Читать на dev.by