Маск: я прапанаваў купіць OpenAI. Рада дырэктараў: нам нічога не прыходзіла
Рада дырэктараў OpenAI пакуль не атрымала афіцыйнай прапановы аб куплі кампаніі ад кансорцыума пад кіраўніцтвам Ілана Маска, нягледзячы на заявы юрыста бізнэсоўца пра тое, што прапанова была адпраўленая.
Рада дырэктараў OpenAI пакуль не атрымала афіцыйнай прапановы аб куплі кампаніі ад кансорцыума пад кіраўніцтвам Ілана Маска, нягледзячы на заявы юрыста бізнэсоўца пра тое, што прапанова была адпраўленая.
Раней Маск апублікаваў прапанову аб куплі некамерцыйнай арганізацыі, якая кантралюе распрацоўшчыка ChatGPT — кампанію OpenAI — за $97,4 мільярда. Аднак, паводле даных Reuters, рада дырэктараў OpenAI не атрымлівала афіцыйнай прапановы ад групы Маска.
Юрыст мільярдэра Марк Тобераф сцвярджае, што ў панядзелак накіраваў прапанову па электроннай пошце пазаштатнаму юрысконсульту OpenAI у фірме Wachtell, Lipton, Rosen & Katz. Да электроннага паведамлення быў прыкладзены «падрабязны чатырохстаронкавы ліст пра намеры», падпісаны Маскам і іншымі інвестарамі.
Генеральны дырэктар OpenAI Сэм Альтман заявіў, што кантралюючая OpenAI некамерцыйная арганізацыя не прадаецца. Ён таксама паведаміў супрацоўнікам, што рада дырэктараў мае намер адхіліць прапанову, зыходзячы з інтарэсаў місіі OpenAI.
Маск быў сузаснавальнікам OpenAI у 2015 годзе, але пакінуў кампанію праз рознагалоссі з нагоды яе развіцця і фінансавання. У 2023 годзе ён запусціў канкуруючы стартап у галіне АІ xAI. Цяпер OpenAI плануе рэарганізацыю, каб стаць камерцыйнай кампаніяй і прыцягнуць $40 мільярдаў інвестыцый.
Гэтая рэарганізацыя патрабуе ўстанаўлення цаны некамерцыйнай арганізацыі, якая кантралюе камерцыйнае падраздзяленне. Эксперты адзначаюць, што прапанова Маска можа паўплываць на ацэнку некамерцыйных актываў OpenAI.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.