SpaceX выпрабавала сваю наймагутнейшую ракету, якая паляціць на Месяц
Кампанія ўпершыню правяла статычныя выпрабаванні ўсіх 33 рухавікоў Raptor 2 ракеты Starship.
Кампанія ўпершыню правяла статычныя выпрабаванні ўсіх 33 рухавікоў Raptor 2 ракеты Starship.
Кампанія ўпершыню правяла статычныя выпрабаванні ўсіх 33 рухавікоў Raptor 2 ракеты Starship.
Падчас тэсту запрацавалі не ўсе рухавікі. Паводле слоў Маска, адзін з іх адключылі, другі не ўключыўся сам. Кіраўнік кампаніі напісаў у твітары, што для палёту будзе дастаткова і 31 рухавіка. SpaceX рыхтуецца праз некалькі месяцаў запусціць Starship у яе першы выпрабавальны арбітальны палёт. Апошнім выпрабаваннем быў тэст паскаральніка Super Heavy Booster 7.
NASA фінансуе праект SpaceX для дастаўкі астранаўтаў на паверхню Месяца ў місіі Artemis III і IV. Ракета-носьбіт super Heavy здольная ствараць 7,7 тысячы тон цягі. Ракета «Сатурн-5», якая даставіла астранаўтаў на Месяц падчас місіі «Апалон», пры запуску генеравала 3,4 тысячы тон цягі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.