SpaceX павысіла кошт інтэрнэту для ўкраінцаў

SpaceX абвясціла пра павышэнне цэн на спадарожнікавы інтэрнэт Starlink для жыхароў Украіны, даведаўся «Камерсант». Гаворка вядзецца пра падаражэнне як штомесячных тарыфаў, так і абсталявання для працы інтэрнэту. Пра гэта гаворыцца ў лістах, разасланых украінскім карыстальнікам.

4 каментарыя

Так, кошт падпіскі павышаецца ад $60 да $75 на месяц (то-бок на 25%), а тэрмінал і антэна цяпер каштуюць на 40% даражэй — не $500, а $700.

Новыя цэны для ўкраінскіх кліентаў пачнуць дзейнічаць ад 29 снежня. Тым, каго гэта не задавальняе, прапанавана адмовіцца ад паслуг Starlink.

У верасні SpaceX папярэдзіла Пентагон, што не можа працягваць спансаваць сувязь у краіне праз рост выдаткаў, і папрасіла ведамства часткова ўзяць іх на сябе. Але пазней гендырэктар кампаніі Ілан Маск перадумаў. Паводле яго даных, SpaceX аплачвае прыкладна 11 тысяч тэрміналаў спадарожнікавай сувязі з 25 тысяч — астатнія фінансуюцца са сродкаў іншых краін і прыватных ахвяраванняў.

На Starlink для Украины будут собирать «всем миром» — SpaceX запускает донаты. США и ЕС тоже подключатся
По теме
На Starlink для Украины будут собирать «всем миром» — SpaceX запускает донаты. США и ЕС тоже подключатся
«Просто следуем рекомендации». Маск объяснил, почему SpaceX больше не хочет спонсировать интернет в Украине
По теме
«Просто следуем рекомендации». Маск объяснил, почему SpaceX больше не хочет спонсировать интернет в Украине
«Чёрт с ним…» Маск согласился «бесплатно финансировать украинское правительство»
По теме
«Чёрт с ним…» Маск согласился «бесплатно финансировать украинское правительство»

Читать на dev.by