Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

SpaceX паказала скафандр для выхаду ў адкрыты космас

Кампанія паказала скафандры EVA (Extravehicular Activity), прызначаныя для першага выхаду ў адкрыты космас з борта карабля Crew Dragon.

Пакінуць каментарый
SpaceX паказала скафандр для выхаду ў адкрыты космас

Кампанія паказала скафандры EVA (Extravehicular Activity), прызначаныя для першага выхаду ў адкрыты космас з борта карабля Crew Dragon.

Новыя мадэлі створаныя на аснове скафандраў, якія ўжо выкарыстоўваюцца пры правядзенні місій SpaceX. Інжынеры ўнеслі мноства змен у канструкцыю, каб зрабіць скафандр прыдатным для выкарыстання ў адкрытым космасе. Напрыклад, палепшаная тэрмарэгуляцыя і ўдасканаленая канструкцыя рухомых частак.

Шлем скафандра быў мадэрнізаваны: цяпер ён мае новае пакрыццё для эфектыўнейшай абароны вачэй астранаўта ад сонечнага святла. У шлеме ёсць праекцыйны дысплэй, на які будзе выводзіцца інфармацыя пра стан скафандра ў часе выхаду ў адкрыты космас.

Скафандры EVA выкарыстоўваюць у місіі Polaris Dawn. Спонсар праграмы Polaris мільярдэр Джарэд Айзекман і яшчэ тры члены экіпажа адправяцца ў турыстычны палёт, у часе якога запланаваны выхад у космас. У Crew Dragon няма шлюзавай камеры, таму адбудзецца разгерметызацыя карабля.

Два члены экіпажа выйдуць у адкрыты космас, іншыя два астранаўты застануцца на караблі. Для перамяшчэння па-за межамі карабля экіпаж выкарыстае прыладу Skywalker, размешчаную ля пярэдняга люка. У ходзе выканання задачы астранаўтам трэба будзе сабраць даныя аб эфектыўнасці скафандраў.

У SpaceX адзначылі, што скафандры стануць важным крокам на шляху да стварэння маштабаванай канструкцыі скафандраў для будучых працяглых місій, у тым ліку будаўніцтва базы на Месяцы і Марсе. Кампанія плануе адправіць экіпаж у космас на пачатку лета гэтага года.

SpaceX прапаноўвае зарэзерваваць палёт на МКС Месяц або Марс
SpaceX прапаноўвае зарэзерваваць палёт на МКС, Месяц або Марс
Па тэме
SpaceX прапаноўвае зарэзерваваць палёт на МКС, Месяц або Марс
Reuters: SpaceX стварае сетку спадарожнікаў-шпіёнаў на заказ амерыканскай выведкі
Reuters: SpaceX стварае сетку спадарожнікаў-шпіёнаў на заказ амерыканскай выведкі
Па тэме
Reuters: SpaceX стварае сетку спадарожнікаў-шпіёнаў на заказ амерыканскай выведкі
SpaceX в третий раз запустила Starship. Корабль потеряли, но это было по плану
SpaceX в третий раз запустила Starship. Корабль потеряли, но это было по плану
По теме
SpaceX в третий раз запустила Starship. Корабль потеряли, но это было по плану

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.