Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

SpaceX вывела на арбіту першую партыю спадарожнікаў з прамым падключэннем смартфонаў

SpaceX запусціла ў космас шэсць першых спадарожнікаў Starlink з падтрымкай тэхналогіі Direct to Cell (DTC), якая дазваляе прама падключаць да іх звычайныя смартфоны, паведамляе Ars Technica.

Пакінуць каментарый

Запуск быў выкананы ўвечары ў аўторак па ціхаакіянскім часе з касмадрома ваеннай базы Вандэнберг у Каліфорніі. Кампанія адзначае, што дзякуючы тэхналогіі DTC мабільныя правайдары ўсяго свету змогуць даваць бесперашкодны глабальны доступ да тэкставых паведамленняў, званкоў і інтэрнэту, дзе б ні знаходзіўся карыстальнік — на сушы, возеры або ў прыбярэжных водах. Пры гэтым ніякіх мадыфікацый саміх смартфонаў або прашыўкі не спатрэбіцца.

Тэсціраваць тэхналогію ў ЗША неўзабаве пачне T-Mobile. Таксама яе апрабуюць аператары ў Канадзе, Японіі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Швейцарыі, Чылі і Перу. Першапачаткова сёлета стане даступная перадача паведамленняў, а ў 2025-м — званкі і прагляд вэб-старонак.

У найбліжэйшыя паўгода SpaceX збіраецца даставіць на арбіту каля 840 такіх апаратаў, а ўсяго ў планах кампаніі запусціць 7500 штук.

SpaceX загадвала супрацоўнікам не насіць ахоўнай вопраткі бо Маск не любіць кідкіх колераў
SpaceX загадвала супрацоўнікам не насіць ахоўнай вопраткі, бо Маск не любіць кідкіх колераў
Па тэме
SpaceX загадвала супрацоўнікам не насіць ахоўнай вопраткі, бо Маск не любіць кідкіх колераў
Starlink заработал в Грузии
Starlink заработал в Грузии
По теме
Starlink заработал в Грузии

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.