Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

SpaceX загадвала супрацоўнікам не насіць ахоўнай вопраткі, бо Маск не любіць кідкіх колераў

Касмічная кампанія Ілана Маска грэбуе тэхнікай бяспекі на капрыз гаспадара. Пра гэта агенцтву Reuters расказалі былыя супрацоўнікі SpaceX.

2 каментарыя

Паводле іх слоў, Маск прасіў супрацоўнікаў не насіць ярка-жоўтай формы, якая мае гарантаваць іх бяспеку, бо яму не падабаюцца яркія колеры. Акрамя таго, на яго загад абсталяванне, афарбаванае з той жа мэтай у жоўты, перафарбоўваць у чорны або сіні проста таму, што яму гэта не да спадобы. Некаторых супрацоўнікаў прасілі не апранаць жоўтых камізэлек, калі на месцы быў Маск. А яшчэ 50-гадовы мільярдэр гуляўся з агнямётам падчас сваіх візітаў у SpaceX.

Reuters правёў уласнае расследаванне і высветліў, што з 2014 года сярод працаўнікоў SpaceX мела месца мінімум 600 траўмаў, пра якія ніколі не паведамлялася публічна. У васьмі выпадках ім спатрэбілася ампутацыя. Працаўнікі атрымлівалі і іншыя сур’ёзныя калецтвы, напрыклад, пераломы, апёкі, удары электрычным токам і страсенні.

Израиль отказался от интернета Starlink из-за слов Маска о помощи Газе
Израиль отказался от интернета Starlink из-за слов Маска о помощи Газе
По теме
Израиль отказался от интернета Starlink из-за слов Маска о помощи Газе

Супрацоўнікі абвінавацілі кампанію ў тым, што ў спешцы даставіць людзей на Марс яна гатовая адкінуць што заўгодна, у тым ліку ўласны персанал. Паводле іх слоў, павышаны ўзровень траўматызму адлюстроўвае хаос, які пануе на працоўным месцы: часцяком супрацоўнікі, якія прайшлі недастатковае навучанне або занадта стаміліся, не выконваюць базавых мер бяспекі, каб укласціся ў агрэсіўныя дэдлайны касмічных місій.

Паказчык траўматызму на некаторых аб’ектах SpaceX значна вышэйшы за сярэдні ў галіне. Так, у 2022 годзе на прадпрыемстве ў Браўнсвіле ён склаў 4,8 на 100 працаўнікоў — у 6 разоў большы за 0,8 у сярэднім у галіне.

Летась супрацоўнікі SpaceX склалі адкрыты ліст, у якім раскрытыкавалі Маска за яго паводзіны і заявілі, што яны перашкаджаюць ім працаваць і выклікаюць сорам.

У SpaceX у штаце зявіўся 14-гадовы распрацоўшчык
У SpaceX у штаце з’явіўся 14-гадовы распрацоўшчык
Па тэме
У SpaceX у штаце з’явіўся 14-гадовы распрацоўшчык
Маск хоча пабудаваць горад для супрацоўнікаў сваіх кампаній
Маск хоча пабудаваць горад для супрацоўнікаў сваіх кампаній
Па тэме
Маск хоча пабудаваць горад для супрацоўнікаў сваіх кампаній

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
-1

Если есть взаимосвязь с травмами и одеждой, то пострадавшие могут некисло отсудить.
Маску уже пора на роскосмом. Там и на ТБ пофиг, и пилить бабки на мечты о Марсе можно, а не напрягаться с синхронизаций 24 двигателей.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-1

дискриминация по цвету носков ?