Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

SpaceX забаранілі запускаць ракеты Falcon 9

Днямі ўпершыню за тры гады адбылася аварыя пры прызямленні павяртальнай ступені ракеты SpaceX Falcon 9. Палёт прайшоў штатна — спадарожнікі дастаўленыя на арбіту, і сама ступень садзілася як мае быць, але праз праблему са стойкай шасі яна перакулілася ў момант прызямлення. У выніку аварыі Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі (FAA) ЗША прыпыніла ўсе запускі ракеты Falcon 9, піша 3DNews.

Пакінуць каментарый

Агенцтва заяўляе, што гэта звычайная рэакцыя на анамаліі ў палётах. Ракета была запушчаная ў 03:38 па мясцовым часе з мыса Канаверал са спадарожнікамі Starlink на борце. Разгонная ступень вывела спадарожнікі на мэтавыя арбіты, але павяртальнай ступені, якая злятала ў космас ужо 23 разы, не пашанцавала. Першая ступень з бартавым нумарам B1062 у часе дотыку да палубы беспілотнай платформы ў акіяне перакулілася і працягнула гарэць — не адключыла рухавік, альбо адбылося ўзгаранне.

Восем гадоў таму вярнуць ракету на Зямлю для паўторнага выкарыстання лічылася цудам. Але цяпер у FAA паўстала заканамернае пытанне, чаму яна не прызямлілася. Там дадалі, што паведамленняў аб пацярпелых сярод насельніцтва або пашкоджанні грамадскай маёмасці не паступала, і запатрабавалі расследаванне.

Прыпыненне запускаў ракет Falcon 9 пагражае місіі Polaris Dawn, якая зацягваецца з розных прычын. Гэта мае быць гістарычны палёт капсулы Crew Dragon над полюсамі Зямлі без наведвання МКС.

SpaceX зоймецца вывадам МКС з арбіты амаль за $1 млрд
SpaceX зоймецца вывадам МКС з арбіты амаль за $1 млрд
Па тэме
SpaceX зоймецца вывадам МКС з арбіты амаль за $1 млрд
Маск пасварыўся з Каліфорніяй і пераносіць штаб-кватэры X і SpaceX у Тэхас
Маск пасварыўся з Каліфорніяй і пераносіць штаб-кватэры X і SpaceX у Тэхас
Па тэме
Маск пасварыўся з Каліфорніяй і пераносіць штаб-кватэры X і SpaceX у Тэхас

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.