SpaceX запусціла першую ў гісторыі прыватную касмічную місію
У рамках місіі Polaris Dawn шматразовы касмічны карабель Crew Dragon з чатырма турыстамі на борце паспяхова стартаваў на арбіту.

Ракета Falcon 9 з караблём стартавала з Касмічнага цэнтра імя Кэнэдзі на мысе Канаверал у Фларыдзе. Прыкладна праз 12 хвілін карабель пасля аддзялення ад другой ступені носьбіта выйшаў на арбіту.
Polaris Dawn — першая з трох місій, якія прафінансаваў кіраўнік кампаніі Shift4 Payments мільярдэр Джарэд Айзекман. Праз затрымкі ў распрацоўцы праект неаднаразова адкладаўся.
Liftoff of Polaris Dawn! pic.twitter.com/hAti2arueX
— SpaceX (@SpaceX) September 10, 2024
Акрамя Айзекмана, у склад экіпажа ўваходзяць адстаўны падпалкоўнік ВПС ЗША пілот Скот «Кід» Поціт і інжынеры SpaceX Сара Джыліс і Ганна Менан.
У часе місіі мае быць здзейснены першы ў гісторыі прыватны выхад у адкрыты космас непрафесійных астранаўтаў. Гэта зробяць Айзекман і Джыліс.
У часе выхаду ў космас кабіна карабля будзе разгерметэзаваная, паколькі ў Crew Dragon няма паветранага шлюза. Экіпаж будзе знаходзіцца ў скафандрах.
Палёт турыстаў прадоўжыцца пяць дзён. Яны выканаюць 36 навуковых эксперыментаў, прысвечаных уплыву космасу і радыяцыі на здароўе чалавека.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.