Spotify перастане манетызаваць падкасты з белым шумам

Стрымінгавы сэрвіс выключыць ад 1 кастрычніка з праграмы манетызацыі падкасты з так званым белым шумам.

1 каментарый

У гэтую катэгорыю трапляюць трэкі з шумам хваляў, лесу, дажджу і да т. п. Паводле даных Bloomberg, падкасты з белым шумам збіраюць да 3 мільёнаў праслухоўванняў, стваральнікі гэтых падкастаў зарабляюць да $18 тысяч на месяц. Spotify прасоўваў шумавыя падкасты, каб прыцягнуць новых карыстальнікаў, але застаўся незадаволены вынікам: карыстальнікі ўключаюць трэкі толькі на фоне і не праяўляюць актыўнасці на платформе.

Кампанія падлічыла, што змагла б дадаткова выручыць $38 мільёнаў на год, калі будзе замест подкастаў з белым шумам прапаноўваць карыстальнікам іншы кантэнт. Цяпер аўтары трэкаў з белым шумам змогуць манетызаваць кантэнт толькі самастойна з дапамогай платных падпісак, рэкламы і падтрымкі ад слухачоў.

Spotify выдаліла дзясяткі тысяч трэкаў, якія нібыта напісаныя АІ
Па тэме
Spotify выдаліла дзясяткі тысяч трэкаў, якія нібыта напісаныя АІ
«Гэта абсурд»: Маск і кіраўнік Spotify раскрытыкавалі правілы App Store
Па тэме
«Гэта абсурд»: Маск і кіраўнік Spotify раскрытыкавалі правілы App Store
Spotify нясе страты: у сем разоў большыя, ніж у 2021 годзе
Па тэме
Spotify нясе страты: у сем разоў большыя, ніж у 2021 годзе

Читать на dev.by