Spotify скароціць 6% штату кампаніі
Кампанія заявіла, што плануе скараціць каля 600 супрацоўнікаў у сувязі са зніжэннем колькасці рэкламадаўцаў.
Паводле звестак Reuters, скарачэнне закране 6% штату. На 30 верасня 2022 года ў кампаніі працавала каля 9800 супрацоўнікаў. Такім чынам, звольняць каля 600 працаўнікоў. На выплату выхадных дапамог выдаткуюць ад 35 да 45 мільёнаў еўра. Таксама ў адстаўку сыдзе дырэктар па кантэнце і рэкламным бізнэсу Дон Остраф.
Раней ад 2019 кампанія выдаткавала больш за $1 мільярд на вытворчасць эксклюзіўнага кантэнту, куплю правоў на папулярныя шоу і распрацоўку софту для стварэння падкастаў. У кастрычніку мінулага года стрымінгавы сэрвіс скараціў 38 супрацоўнікаў сваёй студыі падкастаў на тле падзення колькасці слухачоў. Таксама кампанія заявіла, што замарудзіць набор персаналу ў 2023 годзе.
Читать на dev.by