Spotify выдаліла дзясяткі тысяч трэкаў, якія нібыта напісаныя АІ
Стрымінгавы сэрвіс выдаліў з агульнага доступу некалькі дзясяткаў тысяч кампазіцый, якія размясціла кампанія Boomy.
Boomy спецыялізуецца на генератыўным штучным інтэлекце. Створаныя кампаніяй песні былі выдаленыя праз падазрэнне ў «штучным стрымінгу». Spotify лічыць, што боты пад выглядам карыстальнікаў падымаюць праслухоўванні песень і дазваляюць ім набраць папулярнасць. Сэрвіс выдаліў каля 7% трэкаў, размешчаных Boomy.
Раней кампанія гуказапісу Universal Music паскардзілася на падазроную актыўнасць, звязаную з Boomy. У 2021 годзе Boomy паказала сэрвіс для генерацыі музыкі штучным інтэлектам. Нейрасетка паводле ключавых слоў стварае запісы, якімі можна дзяліцца або публікаваць на стрымінгавых сэрвісах.
«Гэта абсурд»: Маск і кіраўнік Spotify раскрытыкавалі правілы App Store
«Гэта абсурд»: Маск і кіраўнік Spotify раскрытыкавалі правілы App Store
Spotify нясе страты: у сем разоў большыя, ніж у 2021 годзе
Spotify нясе страты: у сем разоў большыя, ніж у 2021 годзе
Youtube тэсціруе блакаванне блакіроўшчыкаў рэкламы
Youtube тэсціруе блакаванне блакіроўшчыкаў рэкламы
Читать на dev.by