ІТ-кампаніі раяць, чаму вучыцца ў 2023. Новы даведнік ПВТ
ПВТ апублікаваў электронны даведнік «ІТ-абітурыент 2023».
ПВТ апублікаваў электронны даведнік «ІТ-абітурыент 2023».
ПВТ апублікаваў электронны даведнік «ІТ-абітурыент 2023».
Экспертным меркаваннем пра трэнды ў ІТ, запатрабаваныя спецыяльнасці, уплыў эканамічнага крызісу на беларускі ІТ-сектар падзяліліся прадстаўнікі сямі кампаній: iТесhArt Group, Itransition, IBA IT Park, Innowise, Intexsoft, Syberry, «Энека».
Другі год запар сярод экспертаў няма EPAM (у даведніках 2019-2021 кампанія была).
Даведнік падрыхтаваны аддзелам адукацыйнай дзейнасці адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій.
Гэта ўжо пяты даведнік. Першы быў апублікаваны ў 2019, другі ў 2020, трэці ў 2021, чацвёрты ў 2022.
У новым даведніку ёсць інфармацыя пра:
У выданні сабраная падрабязная інфармацыя пра ВНУ і факультэты, якія навучаюць ІТ-спецыяльнасцям, а таксама планы прыёму на 2023 год, прахадныя балы ў кожнай спецыяльнасці і кошт платнага навучання.
— Найбліжэйшым часам будзе вялікая цікавасць да стэку MERN (MongoDB, Express, React, Node). Найбольш запатрабаваныя будуць распрацоўшчыкі са спецыялізацыяй Frontend. З боку Backend будуць запатрабаваныя распрацоўшчыкі па напрамках .NET, PHP, Java, Python.
Найбольш перспектыўнай для выпускнікоў школ і гімназій нам здаецца змяшаная стратэгія вывучэння адной з платформаў для Backend і React або Angular для Frontend. Стратэгія вузкай спецыялізацыі выключна ў галіне Frontend або Backend магчымая, але на першых этапах кар’еры можа стварыць праблемы як з працай у невялікіх памерам камандах, так і з адаптацыяй да зменлівага рынку.
Таксама чакаецца далейшы рост цікавасці да AI. Магчыма, цікавасць да AR/VR будзе аднаўляцца пасля выхаду на рынак адпаведных рашэнняў Apple.
— Трэнд 2023 года — рост цікавасці да штучнага інтэлекту. Яшчэ адзін трэнд — пераўтварэнне чалавечых абавязкаў і задач у тэхналогіі на аснове даных. Таму сярод запатрабаваных спецыяльнасцей — Big Data інжынеры, ІТ-архітэктары, Data Scientists.
Даныя трэба не толькі ўмець апрацоўваць, але і надзейна захоўваць. Таму будуць запатрабаваныя спецыяльнасці рознага ўзроўню ў галіне кібербяспекі.
Іншыя запатрабаваныя спецыяльнасці: XR-архітэктар, Frontend Lead інжынер, інжынер праграмнага забеспячэння, гейм-дызайнер, крэатыўны дырэктар, Full-Stack інжынеры, DevOps-інжынеры, воблачныя архітэктары, спецыялісты, якія працуюць у сферы рабатызацыі працэсаў, інжынеры з экспертызай у Blockchain.
— Застаецца актуальным веданне баз даных, SQL. Расце попыт на спецыялістаў у галіне апрацоўкі даных (Data Science, Machine Learning, Big Data), воблачных тэхналогій, мабільнай распрацоўкі.
Па-ранейшаму неабходныя распрацоўшчыкі web-праграм і DevOps спецыялісты. Варта ўлічваць тэндэнцыю да аўтаматызацыі працэсаў тэсціравання, а таксама развіццё штучнага інтэлекту (камп’ютарнага зроку, нейронных сетак).
— З развіццём тэхналогій штучнага інтэлекту і машыннага навучання вырасце попыт на спецыялістаў у гэтай галіне. Яшчэ адзін перспектыўны напрамак — інтэрнэт рэчаў і аўтаномныя транспартныя сродкі.
Рэкамендуем выпускнікам школ і гімназій прыгледзецца да спецыяльнасцей:
— Найбольш верагодна, што ў найбліжэйшай будучыні будуць запатрабаваныя спецыяльнасці:
У даведніку таксама ёсць прагнозы развіцця ІТ-галіны. Складальнікі спасылаюцца на «справаздачы вядучых сусветных аналітычных структур» — Gartner, TechTarget, Стэнфардскі ўніверсітэт, CoderPad. Выбралі асноўнае. Вось на што звярнулі ўвагу аўтары даведніка.
Джуны не патрэбныя
«На рынку працы цяпер больш за ўсё запатрабаваныя ІТ-спецыялісты сярэдняга і высокага ўзроўняў — мідлы і сеньёры. Попыт на пачаткоўцаў (джуноў) і, тым больш, стажораў (інтэрнаў) — у дзесяць разоў меншы. Хутчэй за ўсё, такая прапорцыя захаваецца і праз чатыры гады.
Напрыклад, мала каму патрэбныя спецыялісты-пачаткоўцы ў штучным інтэлекце. Патрэбныя дасведчаныя і высокакваліфікаваныя, якія проста «з парога» могуць рабіць крутыя рэчы.
А ў іншым сегменце, напрыклад, сістэмнага адміністравання, спецыялісты пачатковага ўзроўню патрэбныя нашмат часцей (бо ўсім прадпрыемствам трэба штодня ўтрымліваць/абслугоўваць сваю інфраструктуру).
Гэта значыць, што пры выбары спецыяльнасці мае сэнс улічваць не толькі ейную перспектыўнасць, але і парог уваходу».
Ці маюць увайсцішнікі добрыя перспектывы?
«Супрацоўнікі кампаній (паводле даных аналітыкаў Gartner) часцей будуюць нелінейныя кар’ерныя шляхі: 56% кандыдатаў кажуць пра тое, што падаюць заяўкі на працу, не звязаную з іх цяперашняй спецыялізацыяй. Чакаецца, што найбліжэйшымі гадамі гэтая лічба будзе расці.
Тут для ІТ-галіны можна вылучыць два аспекты.
Першы: у ІТ можна будзе перайсці з іншай сферы і дасягнуць неблагіх вынікаў. Умоўна кажучы, калі вы атрымалі будаўнічую спецыяльнасць, некалькі гадоў прапрацавалі ў будаўніцтве, а потым змянілі спецыяльнасць і перайшлі ў ІТ-галіну, то зможаце выкарыстоўваць у ІТ вузкапрофільныя кампетэнцыі, паназбіраныя ў будаўніцтве. Вы будзеце лепей разумець заказчыкаў будаўнічай галіны, зможаце рабіць прыдатнейшыя для іх ІТ-прадукты.
Другі: ІТ-кампаніі ўсё больш ацэньваюць супрацоўнікаў паводле іх здольнасці выконваць бягучую ролю, а не паводле папярэдніх дасягненняў і жыццёвага шляху.
У свеце пераасэнсоўваюць састарэлыя ўяўленні пра кваліфікацыю. У будучыні часам будзе важней хутка перавучыцца на новы перспектыўны кірунак, ніж мець усебаковы дваццацігадовы досвед працы з адной і той жа тэхналогіяй. Веды, асабліва ў галінах, дзе развіццё ідзе з вялікай хуткасцю, імкліва старэюць і робяцца неактуальнымі».
Уплыў штучнага інтэлекту на ІТ-сектар
«У многіх сферах эканомікі ўкараненне AI яшчэ трохі падтармажвае, у ІТ такой затрымкі не будзе. Тут ІТ-галіна будзе лідарам.
Ужо цяпер праграмісты-сеньёры і мідлs пачынаюць выкарыстоўваць у сваёй працы AI-памочніка. Ён бярэ на сябе частку чарнавой працы, вызваляючы час ІТ-спецыяліста і дазваляючы яму праграмаваць больш і хутчэй, ніж раней.
Але пры гэтым AI «адбірае працу» ў джуноў і інтэрнаў… Ці ўдарыць далей укараненне AI у тым ліку па мідлах і сеньёрах?»
«Палохацца ўкаранення AI ў ІТ-галіну не варта. ІТ-спецыяльнасці не робяцца ад гэтага глабальна менш прывабнымі. Бо AI прыйдзе і ў іншыя галіны эканомікі, закране не толькі айцішнікаў, але і неайцішнікаў. Пры гэтым ІТ-спецыялісты да новай эпохі будуць больш падрыхтаванымі. Бо менавіта яны будуць пісаць AI-праграмы».
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.
У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.
Дапамагчы нам можна праз Patreon.
І яшчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
тут молотятся что что мол уже нужны devsecopsы
Так никто не нужен - достаточно одного нормального инженера, который все умеет. Вот только он будет и клауд поднимать, и кубернетисы настраивать, и прод мониторить, и доки писать, и рутину автоматизировать, и скрам вести, и кофе начальному носить. Я ничего не забыл? Ах да, еще ж код писать...
Джунам - в случае плохого сценария цельтесь на завершение учебы в другой стране, закроете и вопрос адаптации и вопрос трудоустройства и лучше это не затягивать.
Сначала пусть 5 лет отработают на благо государства. Делают отечественный ноутбук на горизонте
Это всегда так мило, когда фразу "нам нужны гребцы которых можно ещё дороже продать" заменяют фразой "какие специальности сейчас востребованы".
Я вам скажу какая специальность само больше востребована - это умение делать так, чтобы чужие люди работали на тебя и приносили тебе денежки, а ты на митингах будешь слезливо говорить что "времена непростые, зарплаты не поднимаем, нужно вам больше работать, всем тяжело сейчас я вот сам на двухлетнем Бентли катаюсь". Вот это востребовано!!!
Это надо как Коля, в Китае учиться, в Пекинском университете. А с нашим образованием релоканты только клубнику у пана собирать могут.
Шел 2020 год - в ближайшие годы будут востребованы AR специалисты и те, кто взаимодействует с удаленкой.
Шел 2023 год - ИИ будет самым востребованым в ближайшие N лет
Шел 2025 год - восстребованы специалисты, кто может хоть что-то головой и "руками" делать.
В разное время это было: крипта, nft( совсем куку), zoom (по сути удаленка), pokimonов ловить, и тд
Хайп - это дело такое
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 чэрвеня 2023, 22:43
Вот с ИИ торопиться хоронить не надо. Уже есть опыт с ЖириновскимGPT. Думаю, что если все конспекты выступлений нашего Президента использовать для файн тюнинга ChatGPT, то 99% населения потом не заметит разницы, кто выступает по телевизору - ни бчбшники, ни краснозеленые