Якія тэхналогіі выбірае айцішнік — і ці ўплывае рэлакейт. ІТ у Беларусі-2022
Працягваем выкладваць вынікі штогадовага рэсёрчу беларускай ІТ-індустрыі. Сёння — агляд тэхналагічнага профілю ІТ-спецыяліста.
Працягваем выкладваць вынікі штогадовага рэсёрчу беларускай ІТ-індустрыі. Сёння — агляд тэхналагічнага профілю ІТ-спецыяліста.
Працягваем выкладваць вынікі штогадовага рэсёрчу беларускай ІТ-індустрыі. Сёння — агляд тэхналагічнага профілю ІТ-спецыяліста.
Папулярнасць моў і фрэймворкаў не залежыць ад грамадска-палітычных узрушэнняў. Вобласці іх найчасцейшага ўжывання падпарадкоўваюцца хутчэй агульнасусветным тэндэнцыям развіцця эканомікі і яе высокатэхналагічнага сектара.
Таму ў гэтым раздзеле не варта чакаць яркіх перамен неэвалюцыйнага характару. JavaScript, Fintech і e-commerce вядуць рэй. Пра кавідныя чаканні бурнага развіцця HealthTech або медыйных праектаў ужо і не згадваюць.
Кардынальных адрозненняў інструментару і сферы дзейнасці рэлакантаў пакуль не назіраецца. Хвалі міграцыі праходзілі ў асноўным у рамках перамяшчэння цэнтраў распрацоўкі і праектаў з Беларусі, а большая частка спецыялістаў так ці інакш захоўвае напрацаваны за гады досведу профіль.
JavasScript <25%
.NET <9%
MacOS >40%
Імклівы ўзлёт JavaScript запаволіўся. Цяпер узровень яе папулярнасці замёр прыкладна на 25%.
Typescript, якую разглядалі хутчэй як малодшага брата і тэхналогію падтрымкі, усё больш упэўнена займае радкі ў CV распрацоўшчыкаў і ўжо перасягнула некалі найбольш масавую Java.
Літаральна пару працэнтных значэнняў саступае Python, якая прытармазіла, але ўсё роўна ўжо амаль самая папулярная з «класічных» моў праграмавання.
Пра змену кваліфікацыі варта патроху задумвацца .NET распрацоўшчыкам: яна плаўна, але няўмольна набліжаецца да акваторыі натур, што сыходзяць накшталт PHP, або нішавых інструментаў. Да Scala з 1,1% яшчэ вельмі далёка, але яшчэ пару гадоў — і для моладзі .NET стане сугучнай С/С++, дзе людзі гуляюць у сваёй лізе суворых швэдраў і падыходаў.
Асобна адзначым Node.js, якая актыўна падмінала пад сябе бэкэнд вэб-распрацоўку, але літаральна за апошнія пару гадоў рэзка зменшыла тэмпы і страціла адразу некалькі працэнтаў.
Аналагічна зніжэнню дамінавання тых ці іншых тэхналогій (у першую чаргу JavaScript) пачынае размывацца і практычны інструментар.
React.js, якая настолькі ўвайшла ў трэнды, што стала ледзь не сінонімам фронту, стала губляць сваю долю. Але пры гэтым і Vue.js, і Next.js таксама зусім не дадалі, а Angular працягвае занурэнне ў бездань, у чымсьці нагадваючы .NET. Пра jQuery наступным разам наогул мала хто згадае, хоць менавіта гэты інструмент быў стандартам на фронце некалі.
Gradle і Maven сярод зборачных тулаў працягваюць ісці ўпоравень без асаблівых адрываў.
Яшчэ больш мяккіх тонаў у карціне размеркавання па індустрыях, да якіх прыкладвалі рукі беларускія ІТ-спецыялісты.
Ёсць безумоўны лідар — Fintech. Калі прыплюсаваць да яго блізкі Insurance, тандэм забярэ чвэрць удзельнікаў анкеты.
E-commerce страціў першае месца, якое займаў яшчэ два гады таму, і стаў прыкметна адставаць. Але гэта пакуль нельга запісаць у трэнд, які добра прасочваецца.
Практычна ўсе астатнія індустрыі нічога не дадалі, наадварот — паменшылі сваю долю і ўсё больш размываюцца. Толькі HealthTech і Gaming засталіся роўна на тых жа пазіцыях, і гэта ўжо вынік, хоць падчас пандэміі былі прагнозы пра іх узлёт і высокія пазіцыі на доўгі час. Той жа EdTech у выніку знаходзіцца дзесьці ніжэй за радары. Travel, Logistics, Automotive — усе гэтыя галіны, пра якія так любяць пісаць сайты аўтсорс-кампаній і ад якіх чакалі аднаўлення або росту, застаюцца на перыферыі ў прыдатку да беларускіх цэнтраў распрацоўкі (дзе б яны ўжо ні знаходзіліся).
Калі паглядзець на актуальныя дамены ведаў, звязаныя хутчэй з прынцыпамі стварэння рашэнняў, то і IoT, і High Load, і ML/AI, і Cloud, які ўжо даўно зрушыўся ў DevOps тэму, выглядаюць хутчэй галінамі, цікавымі для развіцця, чым стандартамі, куды абавязкова трэба імкнуцца ўсім.
Амаль палову рынку беларускага ІТ займаюць сферы, так ці інакш звязаныя з правядзеннем разлікаў і плацяжоў. Усе астатнія як індустрыі, так і дамены ўсё больш сегментуюцца, і з нейкіх прыкметных спецыялізацый застаецца толькі геймінг. Але ён, як і раней, моцна завязаны на аднаго вялікага гульца, а астатнія актары цяпер у рознай ступені актыўнасці. Так што змен у бок зніжэння долі можна чакаць і там — і даволі хутка.
JavaScript застаецца найпапулярнейшай мовай для ўсіх відаў распрацоўкі. Але калі яшчэ пару гадоў таму яна выходзіла на пазіцыі «дэфолтнай», то цяпер стала патроху губляць папулярнасць.
Нейкія прамыя замены ў якасці лідараў напрамкаў не праглядаюцца. Так, у інтэрнэце ўсё прыкметнейшая Typescript, але рост яе пакуль даволі ўмоўны. Астатнія тэхналогіі і зусім здалі ў бок больш вузкаспецыялізаваных рашэнняў і інструментаў.
Яшчэ пару гадоў таму манаполія Windows здавалася практычна непарушнай. Вядома, Mac’амі карысталася 25-30% айцішнікаў, але кардынальных змен гэтая доля не перажывала. Цяпер жа да парытэту (пры захаванні тэмпаў) засталося года паўтара.
У нейкай меры тут мог згуляць і фактар міграцыі. У Мінску застаўся часцяком і карпаратыўны парк віндавых дэсктопаў/ноўтбукаў, і персанальны (дэсктопаў). Зніжэнне долі Linux ад 24% у 2020 да 19% ідзе гэтак жа няўмольна. І, магчыма, з тых жа прычын.
Калі хтосьці згадвае адрозныя ад Git сістэмы кантролю версій, гэта дакладная прыкмета «алдоў». Абрэвіятура SVN цяпер мала каму пра штосьці кажа, не кажучы ўжо пра астатнія назвы і брэнды.
GitLab пры гэтым у якасці хостынгу працягвае не здавацца GitHub, а вось BitBucket стаў даволі хутка губляць пазіцыі. У яго ўсё яшчэ важкія 22,7%, але яшчэ пару гадоў таму было стабільна 28%.
Visual Studio Code застаецца інструментам, інтэрфейс якога добра знаёмы большасці распрацоўшчыкаў незалежна ад іх спецыялізацыі. Асобна стаяць толькі iOS распрацоўшчыкі з манапольным xCode, джавісты з дамінуючым IntelliJ IDEA і ўсё больш рэдкія PHP-распрацоўшчыкі са сваім PhpStorm, ад якога ўжо толькі ў іншую тэхналогію і асяроддзе.
У цэлым, тэхнічны профіль беларускага ІТ-распрацоўшчыка не зазнаў асаблівых змен. Адзначыць варта толькі зніжэнне папулярнасці найбольш масавай мовы распрацоўкі JavaScript і ўсё большае распаўсюджванне макаў у якасці працоўнага інструмента.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.
Дапамажыце нам выпусціць наступныя тры часткі рэсёрчу:
І яшчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Індустрыя-2020 і 2021, папярэднія анкетаванні
Палова індустрыі — сеньёры. Апошні вагон з увайсцішнікамі. ІТ у Беларусі-2021
Жанчын рэзка больш. Айцішніку стукнула 30. ІТ у Беларусі-2020, частка 1
JavaScript тармозіць. React расце. «Кавідныя» праекты не ўзляцелі. ІТ у Беларусі-2020, частка 2
Эйчары замаркоціліся. Астатнія пакуль на пазітыве. ІТ у Беларусі-2020, частка 3
Заробкі стабільныя, а іх перагляд — не. ІТ у Беларусі-2020, частка 4
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ой, оказывается, .NET вымирает… Пойду расскажу рекрутерам, что мне пишут :)
Кстати, любопытно, куда же податься дальше .NETчику по мнению dev.by :D
Рефал, Эль, Рапира - учите отечественные языки. Наши деды на них программировали, пока Хейлсберг под стол пешком ходил. За ними наше будущее
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 чэрвеня 2023, 13:14
Тебе ник сменить надо на зажирноту2000
Вы прямо с языка у меня сняли этот комент. Хотел написать но вижу уже написано.
Если для аналитиков dev.by JavaScript основной язык программирования, а .NET начинает покидать арену, становится понятно с каким уровнем программистов dev.by общается.
Наиболее высоко оплачиваемые програмисты работают в C++, .NET, Java advanced. Потому что там требуется более высокий уровень профессионализма. Background, experience etc.
ну да, поставить хэдер в запрос на .net надо быть профессионалом в отличии от nodeJs?
Некорректный вывод, судя по рейтингу, аудитория ставила тот же JS как доп используемый язык в работе. Например, PHP-ник тоже часто его использует в работе, хотя не его основной язык. Отсюда и рейтинг такой получился. Тут скорее не вопрос к уровню программистов, а к интерпретации результатов
Разработчиков становится больше, появляются новые языки.
.NET и подобные как бы растут, но общий % становится меньше.
Очень странный показатель популярности языка - сколько там пишут рекрутеры. Если исходить из этого, в топах популярности должен быть Кобол - опытных программистов днем с огнем не сыщешь, а имеющимся специалистам очень серьезные мировые банки и финансовые учереждения готовы предложить космические деньги (NYSE до сих пор от него не ушла) - жс и джава нервно курят в сторонке.
Да, выводы "аналитика" интересные. .NET умирает. Но там, кстати, над .NET, c его 8.8% есть ещё C# с 11.4%. Это все Unity, или что-то ещё (например, .NET 😱)
Пойду, короче, с .NET на C# переучиваться 😂.
P.S. Кстати, не заметил React в списке. Значит ли это по мнению "аналитиков" dev.by, что он мертв? 😂
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 чэрвеня 2023, 15:16
так React же вроде не язык программирования, а просто фреймворк над JS
A .NET это язык программирования?
Все языки, у которых есть деструкторы классов, должны быть признаны экстремистскими и запрещены.
В идеальном мире никаких деструктивных элементов быть не должно. И вообще, стоит присмотреться к этим компиляторам, не вводит ли компилятор в код деклассированные элементы?
Надо признать что одним языком программирования современная разработка не ограничивается. В рамках моего текущего проекта я использую Java, Python, JS. Универсальных решений не бывает, поэтому под каждую конкретную задачу надо использовать правильный инструмент.
Вывод: надо шире смотреть на мир и не "привязывать" себя только к одному языку.
4% делает вебку на баше, это как?
типа курлом постнул и это вебка?
Граждане, проявляйте бдительность! Под видом уважаемых ИТ компаний, появились интернет-попрошайки, которые требуют от вас перевести деньги в фейковые фонды, контролируемые ими
КГБ?
Oxagile
Технический директор Oxagile хвалил их кофе :)
Кто последний на дегустацию? :)
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 6 чэрвеня 2023, 10:37
кофе в соцпакете, итишник любит кофеек попить. главное требуйте справку, добровольные пожертвования не облагаются налогом - вам в бухгалтерии налоговый вычет положен