Сярэдні заробак у Беларусі ў чэрвені — 2270 рублёў. Наперадзе працаўнікі сферы інфармацыі і сувязі
Намінальны налічаны сярэдні заробак працаўнікоў Беларусі ў чэрвені склаў 2270 рублёў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Самая высокая сярэдняя заработная плата зафіксаваная ў Мінску — гэта 3020,8 рубля. У Мінскай вобласці яна склала 2270,2 рубля, у Гомельскай — 2063,9, у Гродзенскай — 2041,3, у Брэсцскай — 2014,5, у Віцебскай — 1948,8, а ў Магілёўскай — 1923,6.
Асобна адзначаецца, што самыя высокія заработныя платы ў працаўнікоў сферы інфармацыі і сувязі — 5291,9 рубля, фінансавай і страхавой дзейнасці — 3218,9, прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці — 2840,5. Далей ідзе будаўнічы комплекс з сярэднім заробкам у 2670,7 рубля, прамысловасць — 2442,5 і транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур’ерская дзейнасць — 2256,8 рубля.
Читать на dev.by