ЗША арыштавалі больш за 100 даменаў расійскіх хакераў, звязаных з ФСБ
Амерыканскія ўлады арыштавалі больш за 100 даменаў, якія выкарыстоўвалі расійскія спецслужбы і іх давераныя асобы, каб узломваць урадавыя ўстановы ЗША.

«Расійскі ўрад выкарыстоўваў гэтую схему для крадзяжу канфідэнцыйнай інфармацыі амерыканцаў, выкарыстоўваючы электронныя паштовыя скрыні, якія на першы погляд выклікаюць давер, каб падманам прымусіць ахвяр раскрыць уліковыя звесткі», — заявіла намесніца генеральнага пракурора ЗША Ліза Манака.
Паводле даных Мінюста ЗША, хакеры выкарыстоўвалі дамены ў фішынгавай кампаніі, якая была нацэленая на атрыманне даных амерыканскіх кампаній, былых супрацоўнікаў разведвальных службаў ЗША, былых і цяперашніх супрацоўнікаў Мінабароны, Міністэрства энергетыкі і Дзярждэпартамента, ваенных падрадчыкаў і г. д.
Ведамства дзейнічала ў супрацоўніцтве са спецыялістамі Microsoft. Ад студзеня 2023 года да жніўня 2024 года расійскія хакеры атакавалі 30 амерыканскіх арганізацый, у тым ліку СМІ, аналітычныя цэнтры і няўрадавыя арганізацыі, выкрадаючы ўнутраныя дакументы і спрабуючы падарваць іх дзейнасць.
Спецыялісты мяркуюць, што хакеры належаць да «Групы Каліста», звязанай з падраздзяленнем ФСБ. Група ўпершыню з’явілася ў поле зроку амерыканскіх спецслужбаў у 2016 годзе, калі атакавала Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.