ЗША абвінавацілі былога супрацоўніка Apple у крадзяжы тэхналогій беспілотнага аўтамабіля
Міністэрства юстыцыі выставіла абвінавачанне былому супрацоўніку Apple Ван Вэйбаа, які працаваў у кампаніі ад 2016 да 2018 года.
Міністэрства юстыцыі выставіла абвінавачанне былому супрацоўніку Apple Ван Вэйбаа, які працаваў у кампаніі ад 2016 да 2018 года.
Міністэрства юстыцыі выставіла абвінавачанне былому супрацоўніку Apple Ван Вэйбаа, які працаваў у кампаніі ад 2016 да 2018 года.
Паводле даных CNBC, ведамства падазрае яго ў крадзяжы даных пра распрацоўку беспілотных аўтамабіляў для перадачы кітайскай фірме. Мінюст сцвярджае, што Ван уваходзіў у групу распрацоўшчыкаў і інжынераў, якія працавалі над праектам беспілотнага аўтамабіля. У красавіку 2018 года ў праекце ўдзельнічалі каля пяці тысяч супрацоўнікаў, 2700 работнікаў мелі доступ да закрытых баз даных, Ван быў адным з іх.
У лістападзе 2017 года, за чатыры месяцы да звальнення, Ван нібыта прыняў прапанову працы ў неназванай кітайскай кампаніі, якая распрацоўвала тэхналогію аўтаномнага кіравання. Пасля гэтага ён пачаў перадаваць «вялікія аб’ёмы канфідэнцыйных даных». На думку следчых, Ван скраў «увесь зыходны код» беспілотных машын, а таксама сістэму адсочвання, планавання паводзін ды іншыя сістэмы.
Праваахоўныя органы правялі ператрус у кватэры Вана і знайшлі гэтыя даныя. Інжынер прысутнічаў пры ператрусе і паабяцаў не пакідаць краіны, але ўвечары таго ж дня паляцеў у Кітай. Яму пагражае да дзесяці гадоў турмы. Раней у ліпені 2018 года ЗША абвінавацілі ў крадзяжы тэхналогій інжынера Apple Чжан Сяаляна, які прызнаў віну ў жніўні 2022 года. Справу іншага супрацоўніка Apple Чэнь Цзічжуну дагэтуль разглядаюць.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Вот негодяй.