ЗША папрасілі вярнуцца дадому беларусаў, якія знаходзяцца ў краіне незаконна

Амбасада ЗША ў Беларусі апублікавала на Facebook ролік аб праграме CBP Home па вяртанні нелегалаў на радзіму.

Пакінуць каментарый

«Калі вы знаходзіцеся ў ЗША нелегальна — абярыце законны спосаб вярнуцца дадому», — напісана ў пасце з відэа.

Праграма CBP Home стартавала ў сакавіку, яе рэалізуе Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША. Яна дазваляе асобам, якія знаходзяцца на тэрыторыі ЗША без законных падстаў, зарэгістравацца ў спецыяльнай аплікацыі і атрымаць магчымасць выехаць з краіны без штрафу за парушэнне міграцыйнага заканадаўства, бясплатны пералёт і выязны бонус у памеры $1 тысячы. Таксама ў роліку адзначаецца, што калі з’ехаць па-добраму, то шанц у далейшым зноў прыехаць у ЗША будзе вышэйшы.

Грузія зрабіла больш жорсткай міграцыйную палітыку
Па тэме
Грузія зрабіла больш жорсткай міграцыйную палітыку

Читать на dev.by