ЗША спынілі выдачу дазволаў на продаж тэхналогій Huawei
Мінгандлю ЗША апавясціў некаторыя кампаніі, што больш не будзе выдаваць дазволы на продаж Huawei амерыканскіх тэхналогій.

Раней кампанія магла іх купляць пасля атрымання адпаведнай ліцэнзіі ведамства. Паводле даных Reuters, адмова можа азначаць, што міністэрства імкнецца ўвесці поўную забарону на экспарт софту і абсталявання для кітайскай кампаніі. Раней з Huawei супрацоўнічалі AMD, Intel і Qaulcomm.
Усе заяўкі на атрыманне ліцэнзіі будуць адхіляць, тыя, што былі ўжо пададзеныя, дагэтуль не зацверджаныя. Гэта азначае поўнае прыпыненне выдачы дазволаў. Афіцыйна забарона можа набыць моц у маі гэтага года, праз чатыры гады па ўнясенні Huawei у чорны спіс Мінгандлю.
У 2019 годзе кампаніі забаранілі купляць абсталяванне і софт амерыканскіх кампаній без дазволу ўрада ЗША. Таксама ў лістападзе 2020 года Huawei прадала брэнд Honor праз санкцыі. У лістападзе 2022 года ў ЗША забаранілі продаж тэлекам-абсталявання, вырабленага кітайскай кампаніяй.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.