ЗША пагразілі еўрапейскім ІТ-кампаніям за тое, што ЕС крыўдзіць амерыканскія

ЗША дапускаюць увядзенне пошлін ці абмежаванняў у дачыненні да еўрапейскіх кампаній у адказ на ўціск амерыканскіх бігтэхаў у ЕС. Аб гэтым у аўторак заявілі ў адміністрацыі Дональда Трампа.

Пакінуць каментарый

Гандлёвае прадстаўніцтва ЗША (USTR) апублікавала допіс у Х, у якім абвінаваціла ЕС і некаторыя краіны блока ў дыскрымінацыі і пераследаванні праз пазовы, падаткі, штрафы і дырэктывы супраць амерыканскіх пастаўшчыкоў паслуг. І падкрэсліла, што дзейнасці еўрапейскіх кампаній, напрыклад Accenture, DHL, Mistral, Siemens і Spotify, у ЗША ніхто не перашкаджае.

«Калі ЕС і краіны, што ўваходзяць у яго, будуць працягваць абмяжоўваць і стрымліваць канкурэнтаздольнасць амерыканскіх пастаўшчыкоў паслуг дыскрымінацыйнымі сродкамі, ЗША будуць вымушаны задзейнічаць усе наяўныя інструменты, каб супрацьстаяць гэтым іррацыянальным мерам», — сказана ў публікацыі. Напрыклад, дадалі ў USTR, заканадаўства ЗША дапускае перагляд падаткаў і абмежаванняў для замежных сэрвісаў.

Пагроза прагучала на фоне штрафаў, якія еўрапейскія рэгулятары за апошні час выпісалі амерыканскім кампаніям. У гэтым месяцы $140 млн загадалі выплаціць сацсетцы Ілана Маска, а за некалькі месяцаў да гэтага на $3,44 млрд пакаралі Google. Таксама ЗША крытыкуюць еўрапейскае лічбавае заканадаўства.

Еўракамісія адказала на нападкі USTR словамі аб тым, што мясцовыя правілы аднолькава распаўсюджваюцца на ўсе кампаніі, якія працуюць у рэгіёне і накіраваны на стварэнне бяспечных, справядлівых і роўных умоў для работы ўсіх кампаній у ЕС.

ЕС смягчит регулирование ИИ, чтобы не отстать от США и Китая
По теме
ЕС смягчит регулирование ИИ, чтобы не отстать от США и Китая
«Хочу жить в РБ с американской зп». Дизайнер вернулась из США и кайфует, но не может найти работу хотя бы на $1300
По теме
«Хочу жить в РБ с американской зп». Дизайнер вернулась из США и кайфует, но не может найти работу хотя бы на $1300

Читать на dev.by