ЗША ўзмацнілі правілы падачы на візу для беларусаў
Дзярждэп ЗША абнавіў правілы падачы дакументаў на нэіміграцыйныя візы, у тым ліку турыстычную.
Раней прайсці сумоўе і падацца на такія візы можна было ў любой краіне. Цяпер гэта можна зрабіць толькі ў краіне грамадзянства ці сталага пражывання. Для грамадзян краін, дзе амерыканскія пасольствы і консульствы не выдаюць візы, устаноўлены спіс гарадоў у іншых краінах, дзе можна падаць дакументы.
Беларусы змогуць падаць заяўку ў Вільне і Варшаве. А раней маглі падацца, напрыклад, у Казахстане і любых іншых краінах Еўропы.
Ужо запланаваныя сумоўі маюць моц.
ЗША будуць браць залог з замежнікаў пры выдачы віз. Але не з усіх
ЗША будуць браць залог з замежнікаў пры выдачы віз. Але не з усіх
ЗША ўводзяць новы візавы збор у $250 — кошт візы вырасце ўдвая
ЗША ўводзяць новы візавы збор у $250 — кошт візы вырасце ўдвая
Читать на dev.by