ЗША ўвялі плату за ўдзел у латарэі на грын-карту
ЗША увялі плату за рэгістрацыю ў латарэі на атрыманне грын-карты, піша vc.ru са спасылкай на Bloomberg. Яна складзе $1, вярнуць яе ў выпадку пройгрышу будзе немагчыма.
Новаўвядзенне пачне прымяняцца з сярэдзіны кастрычніка. Раней падаць заяўку на ўдзел можна было бясплатна, а плацілі толькі пераможцы — па $330.
Камісія дапаможа пакрыць выдаткі на правядзенне розыгрышу, уключаючы абнаўленне сістэм, захоўванне дадзеных і праверку бяспекі. Паводле ацэнак, за кошт новага збору бюджэт краіны будзе атрымліваць $25 млн у год. Эксперты лічаць, што ён можа стварыць праблемы для заяўнікаў з «абмежаваным доступам да лічбавых плацежных сістэм».
Грын-карта дае права на ўезд і выезд, працу, адкрыццё бізнесу, вучобу, страхоўку і сацыяльнае забеспячэнне ў ЗША. Пасля пяці гадоў жыцця ў краіне з ёй можна падацца на грамадзянства. Латарэя — толькі адзін са спосабаў атрымаць гэты дакумент. Таксама гэта можна зрабіць праз інвестыцыі ў эканоміку краіны, уз’яднанне з сям’ёй і шлюб з грамадзянінам ЗША.
Читать на dev.by