Літва змякчылася — цяпер ваду і ссабойкі можна? Што пішуць у чатах пра мяжу

Літва змякчыла ўмовы ўвозу прадуктаў для асабістага карыстання з Беларусі — здаецца, мытнікі перасталі масава знішчаць прадукты харчавання і напоі на КПП. 

10 каментарыяў

У Літве ад 3 чэрвеня ўступіла ў сілу забарона на імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў для жывёл з Беларусі і Расіі. Спіс забароненых тавараў шырокі

Пад забарону трапілі ў тым ліку беларускія фізасобы і іх «ссабойкі»: літоўскія мытнікі забіралі ежу, напоі, алкаголь, нават звычайную ваду. 

5 чэрвеня літоўская мытня ўдакладніла, што забарона не распаўсюджваецца на транзіт + тавары для асабістага карыстання з распакаванымі ўпакоўкамі (але мяса і малочку ўсё роўна няможна).

Цяпер «ссабойкі» можна?

Як пішуць карыстальнікі ў тэлеграм-чатах, літоўскія мытнікі сталі лаяльнейшымі пры праверцы багажу і прадукцыі, якая ўвозіцца. Перасталі забараняць правозіць ваду, ссабойку, сухія прадукты.

  • «Ехалі ў Літву на аўтамабілі. На праходжанне дзвюх межаў сышло каля 4 гадзін. Літоўскі мытнік глядзеў торбы з ежай. Адразу папярэдзіў, што малочныя і мясныя прадукты трэба выкінуць. Так зрабілі з прадуктамі, якія везлі ў машыне перад намі. Сухія прадукты — печыва, сушкі, хлябцы — дазволіў правезці толькі распакаванымі. Ваду дазволілі пакінуць. На нашыя лекі і БАДы мытнік адрэагаваў спакойна».
  • «Нас даглядалі павярхоўна. Ссабойкі і вада нікога не цікавілі».

Карыстальнікі адзначаюць, што ўсё залежыць ад чалавечага фактару. 

  • «Можна правезці ў распакаваным выглядзе прадукты, неабходныя ў дарозе. Пару цыгарэт могуць пакінуць».
  • «У аўтобусе перад намі развязвалі амаль кожны пакет у валізе».
  • «Мытнік выбіраў у аўтобусе, якія валізкі глядзець. У аднаго пасажыра, здаецца, было сала, каўбасы. Запатрабавалі ўсё выкінуць».
«Ежу, алкаголь і ваду няможна». На мяжы з Літвой новая праблема ад 3 чэрвеня
Па тэме
«Ежу, алкаголь і ваду няможна». На мяжы з Літвой новая праблема ад 3 чэрвеня
«Я забавіўся». Айцішнікі (не) хочуць з’язджаць з Літвы
Па тэме
«Я забавіўся». Айцішнікі (не) хочуць з’язджаць з Літвы

Читать на dev.by