Як айцішнік з Беларусі ставіцца да СССР? Вынікі анкеты

Калі было больш справядлівасці ў беларускім грамадстве — у СССР ці цяпер? Мы правялі анкетаванне сярод чытачоў dev.by і дазналіся іх поглядаў на жыццё і грамадства. 

У першай частцы можна паглядзець на абагульнены партрэт «тыповага» беларускага айцішніка, у другой — дазнацца яго меркавання аб ідэальным дзяржаўным ладзе, у трэцяй — аб глабальным змяненні клімату і вострых сацыяльных пытаннях, такіх як разводы, аборты, эўтаназія і іншыя.

39 каментарыяў

У анкетаванні ўзялі ўдзел 960+ рэспандэнтаў з 20+ краін. 74% мужчын, 26% жанчын. Амаль палова рэспандэнтаў — ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў, 28% — ва ўзросце 34-45 гадоў. Больш за 50% апытаных — распрацоўшчыкі.

49% зарабляюць больш за $3000 у месяц (а 70% — больш за $2000). 

40,1% удзельнікаў анкеты жывуць у Беларусі, 33,8% — у Польшчы, яшчэ 6,5% — у Літве.

Мы прапанавалі рэспандэнтам паказаць стаўленне да савецкага мінулага праз тэзіс «у часы СССР у беларускім грамадстве было больш справядлівасці».

Адказы былі не такія адназначныя, як, напрыклад, на пытанні аб прыватнай уласнасці (там айцішнікі выступілі адзіным фронтам і падтрымалі свабоду бізнэсу ад дзяржавы).

Большая частка ўдзельнікаў анкеты (амаль 55%) з тэзісам аб справядлівасці ў СССР не пагадзілася. Але прыкметная колькасць людзей (40%) так і не змагла вызначыцца з адказам. І толькі 5% рэспандэнтаў лічаць, што раней справядлівасці было больш.

 

Акрамя таго, 12% рэспандэнтаў выбралі Уладзіміра Леніна як дзеяча мінулага, з якім хацелася б пайсці на вячэру.

З прапанаванага спіса персон самым папулярным выявіўся Альберт Эйнштэйн. Сярод палітыкаў лідзіравала Маргарэт Тэтчэр (палітыку якой можна апісаць як правы кансерватызм з неаліберальнай эканомікай).

 

Айцішнікі мелі магчымасць і напісаць свой варыянт адказу. Цікава, што часцей за ўсё згадвалі двух палітыкаў: Уінстана Чэрчыля (яшчэ адзін англійскі кансерватыўны кіраўнік) і Пятра Машэрава (адзін з кіраўнікоў БССР).

«Савушкін — добры завод». Амаль палова айцішнікаў у рэгіёнах лічыць працу ў ІТ не вельмі прэстыжнай
Па тэме
«Савушкін — добры завод». Амаль палова айцішнікаў у рэгіёнах лічыць працу ў ІТ не вельмі прэстыжнай


Читать на dev.by