Stack Overflow назваў самыя любімыя і папулярныя мовы ў распрацоўшчыкаў за 2023 год
Stack Overflow апублікаваў свежыя вынікі штогадовага апытання Developer Survey. У 2023 годзе ў ім узялі ўдзел больш за 90 тысяч распрацоўшчыкаў.
Stack Overflow апублікаваў свежыя вынікі штогадовага апытання Developer Survey. У 2023 годзе ў ім узялі ўдзел больш за 90 тысяч распрацоўшчыкаў.
Stack Overflow апублікаваў свежыя вынікі штогадовага апытання Developer Survey. У 2023 годзе ў ім узялі ўдзел больш за 90 тысяч распрацоўшчыкаў.
Самай распаўсюджанай мовай праграмавання 11-ы раз запар стала JavaScript. Python адабраў у SQL трэцяе месца па папулярнасці ў агульным заліку, але сярод прафесійных распрацоўшчыкаў топ-3 не змяніўся: JavaScript, HTML/CSS і SQL. Самы вялікі скачок — на 7 пазіцый за год — здзейсніла мова Lua.
Сёлета даследчыкі трохі змянілі спосаб адлюстравання моў, з якімі распрацоўшчыкам падабаецца працаваць больш за ўсё. На новай візуалізацыі на адную шкалу нанесены працэнт тых, хто хацеў бы выкарыстоўваць тую ці іншую мову, і тых, хто ўжо выкарыстоўвае яе і плануе рабіць гэта ў далейшым.
Так, самую папулярную мову JavaScript хочуць выкарыстоўваць 40,15% распрацоўшчыкаў, а ўжо выкарыстоўваюць і хочуць працягваць — 57,83%. Rust хочуць выкарыстоўваць і надалей 84, 66% распрацоўшчыкаў — яна лідзіруе па гэтым паказчыку і станавілася «ўлюбёнай» 7 папярэдніх разоў запар. Таксама сярод любімчыкаў — TypeScript, Elixir, Zig, Closure і Raku. Менш за ўсё распрацоўшчыкам імпануе MATLAB: працягваць выкарыстоўваць яе жадаюць толькі 18,33% цяперашніх карыстальнікаў.
Самай высокааплатнай мовай стала Zig, леташні пераможца Clojure «патаннеў» на 10%. Больш за ўсё медыянны заробак павялічыўся ў Dart і SAS — больш ніж на 20% у параўнанні з 2022 годам.
Самая распаўсюджаная воблачная платформа — Amazon Web Services (49%), на другім месцы — Microsoft Azure (26%), на трэцім — Google Cloud (24%).
Таксама ў дакладзе з’явіўся новы раздзел, прысвечаны АІ. Каля 70% рэспандэнтаў ужо выкарыстоўваюць або найбліжэйшым часам плануюць прымяняць штучны інтэлект у працы. 77% ухваляюць выкарыстанне АІ у распрацоўцы. Сярод асноўных пераваг АІ-інструментаў яны называюць павышэнне прадукцыйнасці, хуткасці навучання і эфектыўнасці. У асноўным яны задзейнічаюцца пры напісанні (83%) і адладжванні кода (49%). Пры гэтым цалкам давяраюць ім толькі 3% апытаных, схільныя больш давяраць, ніж не, яшчэ 39%. Рэйтынгі самых папулярных і любімых інструментаў пошуку на базе АІ з велізарным адрывам узначальвае ChatGPT.
Поўную версію даследавання можна паглядзець па спасылцы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.