Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Stack Overflow скарачае амаль 30% штату, другі раўнд за год

Папулярны сярод праграмістаў сайт Stack Overflow звальняе 28% каманды. Пра гэта ў карпаратыўным блогу паведаміў гендырэктар Прашант Чандрасекар.

Пакінуць каментарый

Паводле яго слоў, кампанія мае засяродзіцца на прыбытковасці. Ён не стаў удакладняць прычын звальненняў, але адзначыў, што праз макраэканамічныя складанасці адбываецца пераразмеркаванне бюджэту ў кліентаў Stack Overflow.

«Сёлета мы зрабілі шмат захадаў, каб знізіць выдаткі, — напісаў Чандрасекар. — На жаль, гэтых змяненняў выявілася недастаткова, і мы прынялі надзвычай цяжкае рашэнне скараціць штат кампаніі прыкладна на 28%».

Stack Overflow вядомы як чарадзейная палачка для айцішнікаў. Але ў кампаніі ёсць прадукты і для карпаратыўных кліентаў, напрыклад Stack Overflow for Teams, які дазваляе арганізацыям весці ўласныя базы ведаў.

Колькасць супрацоўнікаў, якія страцілі працу, не называецца. Штат Stack Overflow налічваў больш за 500 чалавек, то-бок звальненні закрануць прыкладна 100 работнікаў.

У маі Stack Overflow скараціў 10% каманды — 58 чалавек. У жніўні кампанія казала, што праз рост папулярнасці генератыўнага АІ, які ўмее вырашаць некаторыя кодарскія задачкі, трафік на сайт упаў у параўнанні з мінулым годам. Таксама сёлета Stack Overflow запатрабаваў ад АІ-кампаній плаціць за выкарыстанне свайго кантэнту і забараніў посціць адказы, напісаныя штучным інтэлектам, паколькі яны часта няякасныя. Тым не менш у ліпені было абвешчана аб інтэграцыі генератыўнага АІ у платформу — напрыклад, у пошук — у рамках праекта OverflowAI.

ChatGPT дае няправільныя адказы на пытанні па праграмаванні больш як у палове выпадкаў
ChatGPT дае няправільныя адказы на пытанні па праграмаванні больш як у палове выпадкаў
Па тэме
ChatGPT дае няправільныя адказы на пытанні па праграмаванні больш як у палове выпадкаў
Stack Overflow назваў самыя любімыя і папулярныя мовы ў распрацоўшчыкаў за 2023 год
Stack Overflow назваў самыя любімыя і папулярныя мовы ў распрацоўшчыкаў за 2023 год
Па тэме
Stack Overflow назваў самыя любімыя і папулярныя мовы ў распрацоўшчыкаў за 2023 год

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.