Стань Дзедам Марозам: спіс добрых спраў для розных краін

Якія добрыя справы можна паспець зрабіць да Новага года? Сабралі прыкладны спіс, але, вядома, вы можаце дапоўніць яго сваімі ідэямі.

1 каментарый

У Беларусі: пералічыць грошы на падтрымку сацыяльна ўразлівых людзей

  • вось тут можна падтрымаць спецыялістаў, якія сістэмна дапамагаюць пажылым, людзям з інваліднасцю або псіхічнымі захворваннямі. Напрыклад, адзін з іх праектаў — Клубны дом «Адкрытая душа» — цэнтр, куды людзі з псіхічнымі захворваннямі прыходзяць пагутарыць, навучыцца чамусьці новаму або проста папіць гарбаты (прачытаць пра праект можна на сайце «Імёнаў»; рэквізіты даступныя па спасылцы);
  • пераказаць грошы Беларускаму дзіцячаму хоспісу;
  • пераказаць грошы на дабрачынны рахунак праекта «Геном». Ён падтрымлівае дзяцей і дарослых з рэдкімі генетычнымі захворваннямі. Прасцей за ўсё пералічыць грошы праз сістэму «Разлік» (АРІП): раздзел «Дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні» → «Дапамога дзецям, дарослым» → «Геном». Падрабязней пра праект — на сайце «Імёнаў». А на фб-старонцы праекта можна знайсці зборы праекта на дапамогу канкрэтным людзям;
  • падтрымаць праект «Цэнтр дапамогі дзецям-сіротам «Ніці сяброўства», які шукае напарнікаў і выхавальнікаў для падлеткаў з інтэрнатаў. Дзякуючы ім дзеці без бацькоў вучацца бытавым рэчам і выходзяць у свет ужо падрыхтаванымі да самастойнага жыцця;
  • праект «Добрая дапамога» збірае на навагоднія падарункі людзям, якія засталіся без прытулку. Прасцей за ўсё пералічыць суму праз АРІП: «Дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні» → «Дапамога дзецям, дарослым» → «Добрая дапамога»;
  • пераказаць грошы на абарону жывёл і прыроды: «Заашанс», «Хэпіпэт», цэнтр «Стары кот» або «Сірын»;
  • заданаціць на аднаўленне палаца Радзівілаў у Паланечцы: паводле апошняга апдэйту, было сабрана 14 тысяч з 22,5). Праз АРІП: «Дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні» → «Іншыя грамадскія аб’яднанні» → «Аднаўленне палаца ў Паланечцы»;
  • падтрымаць праект на платформе для адраснай дапамогі пацярпелым беларусам GetDonate або ў праграме «Новая Беларусь».

Больш праектаў можна знайсці ў самім АРІПе: раздзел «Дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні» — і выбраць арганізацыю са спісу.

Ва Украіне: падтрымаць людзей і жывёл, якія пацярпелі ад вайны

У Польшчы: ад дапамогі імігрантам да куплі мішак і збору на парыкі для анкахворых

  • ахвяраваць у адную з самых вядомых дабрачынных ініцыятыў Польшчы — Fundacja Wielkiej Orkiestry Świątecznej Pomocy (грошы пойдуць на набыццё медыцынскага абсталявання;
  • дапамагчы платформе Stowarzyszenie Wiosna, якая звязвае валанцёраў і спонсараў з тымі, хто жыве ў нястачы;
  • дапамагчы бежанцам: ахвяраваць у арганізацыю Humanity Poland на жытло для ўкраінскіх уцекачоў; пераказаць сродкі фонду Fundacja Ocalenie, які працуе з мігрантамі, або ў Polish Humanitarian Action, які дапамагае ахвярам гуманітарных катастроф ва ўсім свеце;
  • дапамагчы дзецям і дарослым з інваліднасцю: пераказаць грошы ў фонд Podaj Dalej альбо падтрымаць Fundacja Dzieciom (Help on time);
  • зрабіць унёсак у адукацыю дзяцей і моладзі з Польшчы і Украіны праз Fundacja Św. Mikołaja;
  • ахвяраваць фонду Mali bracia Ubogich, які працуе з адзінокімі пажылымі людзьмі;
  • заданаціць на парыкі для анкахворых у Fundacja Rak’n’roll;
  • заданаціць арганізацыям па абароне навакольнага асяроддзя, напрыклад, Fundacja Dziedzictwo Przyrodnicze;
  • купіць мішку ў сетцы крам Rossmann і дапамагчы фонду TVN пабудаваць псіхіятрычную клініку ў Варшаве для дзяцей і падлеткаў.

Таксама можна выбраць што-небудзь са спісу польскіх НДА.

У Грузіі: акцыя ад эка-праекта і дапамога мядзведзям

  • ахвяраваць грошы або рэчы на платформе donate.ge ад Bank of Georgia. Тут сабраныя грузінскія дабрачынныя ініцыятывы, напрыклад, дапамога дзіцячай SOS-вёсцы або дзіцячаму хоспісу;
  • падарыць свята самотным пенсіянерам у Грузіі: пералічыць грошы на куплю красовак, цёплага халата, духоў або пасцельнай бялізны. Акцыю запусціў эка-праект «Мой горад забівае» (ჩემი ქალაქი მკლავს). Далучыцца — праз старонку праекта, хэштэг #აჩუქეახალიწელი.
  • дапамагчы ўкраінцам у Грузіі: поўны спіс ініцыятыў даступны на сайце нашых калег dev.ua. Таксама можна падтрымаць мясцовы валанцёрскі рух Choose to Help, які збірае гуманітарную дапамогу ўкраінцам, або арганізацыю Emigration for action, што закупляе медыкаменты для ўкраінскіх уцекачоў у Грузіі;
  • дапамагчы сацыяльнай сталовай у Тбілісі. Прынесці прадукты можна па адрасе: вуліца М. Зандукелі, 2 (за «Макдональдсам» ля метро «Руставелі»). Таксама па спасылцы даступны рахунак для ахвяраванняў на аплату арэнды памяшкання;
  • заданаціць грузінскаму таварыству абароны і бяспекі жывёл (GSPSA) або лакальнаму прытулку ў вашым горадзе;
  • дапамагчы данатам «Заалагічнаму цэнтру» для мядзведзяў і ваўкоў недалёка ад Тбілісі;
  • перадаць непатрэбную вопратку або прадукты для бедных у каталіцкую арганізацыю Caritas Georgia. Таксама тканінам няяркіх колераў будуць радыя ў офісе партыі LELO ў Батумі, дзе плятуць маскіровачныя сеткі.

Незалежна ад краіны пражывання:

Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога проста цяпер.

Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.

А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.

Bitcoin bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw

Etherium 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Tether USD (USDT) on ETH Network 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Zcash t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh

Дзякуй, што вы з намi.


Читать на dev.by