Від, які вымірае: толькі 22% брытанскіх айцішнікаў — старэйшыя за 50 гадоў
Толькі пятай частцы ІТ-спецыялістаў у Вялікабрытаніі споўнілася 50 гадоў. Паводле звестак Брытанскага камп’ютарнага таварыства (BCS), колькасць такіх у галіне, у якой занята 1,9 млн чалавек ва ўсёй краіне, складае 413 тысяч.

Гэта прыкметна ніжэй за сярэднюю колькасць працаўнікоў у веку 50+ ва ўсіх іншых галінах — 561 тысяча.
Найменшая доля айцішнікаў, старэйшых за 50 гадоў, зафіксаваная на паўночным усходзе краіны — там толькі адзін з васьмі праграмістаў такога веку.
У 2021 годзе колькасць беспрацоўных ІТ-спецыялістаў 50+ у Вялікабрытаніі ацэньвалася ў 13 тысяч, або 3,1%. Для параўнання, беспрацоўе сярод брытанскіх айцішнікаў 16-49 гадоў складала 1,5%.
Працоўныя айцішнікі 50+ нашмат часцей самазанятыя ў параўнанні са сваімі маладзейшымі калегамі і нашмат часцей працуюць на няпоўны дзень.
SpaceX адхіліла ад працы 62-гадовага інжынера праз страх, што ён раптам «сыдзе на пенсію або памрэ»
Што тычыцца кваліфікацыі, старэйшыя айцішнікі радзей маюць вышэйшую адукацыю, чым айцішнікі 16-49 гадоў — 64% супраць 84%. Тэхналагічная ступень ёсць у 9% супраць 12% адпаведна.
Пры гэтым медыянная гадзінная стаўка ў групе 50+ складае £25 — гэта на 14% больш, чым у галіне ў цэлым.
У арганізацыі адзначаюць, што выканаць жаданне ўлады ператварыць краіну ў «другую Крэмніевую даліну» можна, толькі ліквідаваўшы разрыў у лічбавых навыках і зрабіўшы прафесію прывабнай для значна шырэйшага кола людзей.
Там лічаць, што недахоп старэйшых спецыялістаў у галіне шкодзіць эканоміцы і грамадству краіны. А таксама, што такім спецыялістам трэба даць зразумець, што яны могуць быць каштоўнымі і кампетэнтнымі спецыялістамі незалежна ад веку.
Раней паведамлялася, што праз рост цэн брытанскія пенсіянеры сталі зноў шукаць працу, каб мець дадатковы даход да пенсіі. У ІТ жа, дзе заробкі адносна высокія, спецыялісты, якія пайшлі на пенсію, звычайна не вяртаюцца ў офіс. Аднак прычына можа заключацца і ў страце кваліфікацыі ў галіне, што імкліва развіваецца, за час адпачынку.
Такой себе желтушный заголовок..
Это конечно меньше чем было бы при равномерном распределении работников по возрасту. ИТ все более востребованная профессия и в последние годы (десятилетия) сотрудников требуется все больше и больше, логично что большинство из них это новые молодые ребята, да и часть опытных сотрудников старшего возраста ушло в менеджмент, что тоже уменьшило их процент.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.