Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

SpaceX адхіліла ад працы 62-гадовага інжынера праз страх, што ён раптам «сыдзе на пенсію або памрэ»

SpaceX выпасажыла 62-гадовага супрацоўніка, бо яго калегі баяліся, што ён можа раптам пакінуць кампанію. Сваімі падазрэннямі ён падзяліўся на партале Lioness, які верыфікуе і публікуе карыстальніцкія аповеды. 

1 каментарый

Мужчына па імені Джон Джонсан лічыць сябе ахвярай дыскрымінацыі паводле веку. Ён кажа, што падаў скаргу ў Камісію па правах чалавека штата Вашынгтон, дзе знаходзіцца завод і даследчы цэнтр SpaceX. З копіяй заявы азнаёміўся Insider.

Джонсан уладкаваўся ў SpaceX у 2018 годзе на пазіцыю старэйшага інжынера па оптыцы. На той момант яму было 58 гадоў. Як працаўнік ён атрымліваў толькі станоўчую ацэнку.

У 2020-м мужчына перанёс аперацыю, але ўжо праз некалькі дзён вярнуўся ў кампанію. Аднак яго абавязкі пасля гэтага былі перададзеныя значна больш маладым і менш дасведчаным інжынерам, а яму самому без тлумачэнняў сказалі навучаць некаторых з іх.

Адзін з калег Джонсана сказаў, што яго замацавалі за ім, каб глядзець і пераймаць досвед — на выпадак, калі той сыдзе на пенсію або сканае.

SpaceX звольніла 9 супрацоўнікаў якія адкрыта раскрытыкавалі Маска за Twitter
SpaceX звольніла 9 супрацоўнікаў, якія адкрыта раскрытыкавалі Маска за Twitter
Па тэме
SpaceX звольніла 9 супрацоўнікаў, якія адкрыта раскрытыкавалі Маска за Twitter

Джонсан звярнуўся да эйчараў і нават звязаўся з аперацыйным дырэктарам SpaceX Гвін Шотвел. Але нічога не змянілася, і абавязкаў яму не вярнулі. Эйчар пазней сказаў, што яму дапамогуць знайсці іншую працу ў SpaceX, але дапамогі не было. Джонсан звольніўся ў чэрвені.

У гутарцы з Insider экс-інжынер паскардзіўся, што ў гэтым палягае карпаратыўная культура SpaceX — прасоўваць моладзь. Мужчына адзначае, што любіў сваю працу, але часам яму здавалася, што калегі глядзяць на яго пагардліва. Сваёй гісторыяй ён спадзяецца прыцягнуць увагу да праблемы эйджызму ў тэхналагічнай галіне.

Tesla адгрузіла свае першыя электрагрузавікі
Tesla адгрузіла свае першыя электрагрузавікі
Па тэме
Tesla адгрузіла свае першыя электрагрузавікі
Индийская компания попросила эйчара не нанимать... индийцев
Индийская компания попросила эйчара не нанимать… индийцев
По теме
Индийская компания попросила эйчара не нанимать… индийцев
IBM удалось избежать суда с вдовой одного из «динозавриков»: менеджер покончил с жизнью после увольнения

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
-1

Зачем вообще было начинать работать на этого эпатажного маразматика?