Starlink адмовіўся блакаваць X на патрабаванне суда ў Бразіліі
Сэрвіс спадарожнікавага інтэрнэту Starlink паведаміў бразільскаму тэлекамунікацыйнаму агенцтву Anatel, што не будзе выконваць патрабаванне суда пра блакаванне Х у краіне, пакуль мясцовыя ўлады не размарозяць ягоных рахункаў, піша Reuters.
У Anatel сказалі, што атрымалі апавяшчэнне ад Starlink і перадалі ў Вярхоўны суд. Інтэрнэт-сэрвіс касмічнай кампаніі SpaceX налічвае ў Бразіліі больш за 200 тысяч кліентаў.
Мінулага тыдня Вярхоўны суд Бразіліі загадаў усім правайдарам у краіне заблакаваць Х праз адсутнасць тут ейнага прадстаўніцтва. Таксама былі замарожаныя банкаўскія рахункі Starlink у Бразіліі. Ілан Маск у адказ назваў суддзю, які вынес рашэнне, дыктатарам. Яно ж было звязанае з іншай справай аб нявыплачаных штрафах Х, якія былі прызначаныя ёй за тое, што яна не падала ўладам некаторых дакументаў.
Читать на dev.by