Starlink ўпершыню перадаў SMS паміж двума смартфонамі
Праз два тыдні пасля запуску шасці спадарожнікаў Starlink для забеспячэння мабільнай сувязі ўдалося перадаць тэкставыя паведамленні паміж двума смартфонамі.
«У панядзелак, 8 студзеня, менш як праз 6 дзён пасля запуску, мы адправілі і атрымалі першыя тэкставыя паведамленні ад немадыфікаваных сотавых тэлефонаў на Зямлі на нашых новых спадарожніках у космасе, выкарыстоўваючы дыяпазон сеткі T-Mobile», — паведаміла кампанія.
SpaceX не прывялі паказчыкаў хуткасці перадачы даных або велічыні затрымкі сігналу. Праблема перадачы паведамленняў праз смартфоны палягае ў тым, што яны маюць антэны з нізкім каэфіцыентам узмацнення і прызначаны для падлучэння да наземных, а не арбітальных базавых станцый.
Для забеспячэння сувязі SpaceX распрацавала спецыяльныя фазавыя рашоткі, якія выкарыстоўваюць радыёпрыёмнікі высокай адчувальнасці і магутныя перадатчыкі для сувязі з мабільнымі тэлефонамі з космасу. Спадарожнікі падключаюцца да тэлефонаў праз тэхналогію LTE. Федэральная камісія сувязі ЗША (FCC) дазволіла кампаніі выпрабоўваць сетку Ctarlink ў больш як двух дзясятках месцаў з выкарыстаннем 840 спадарожнікаў.
Пакуль рэгулятар не выдаў дазволу на камерцыйнае выкарыстанне сеткі з-за боязі вялікіх радыёперашкод. SpaceX разлічвае атрымаць дазвол на абмен тэкставымі паведамленнямі ўжо сёлета і цалкам забяспечыць абанентаў мабільнай сувяззю праз Starlink у 2025 годзе.
Читать на dev.by