Стартап Аляксея Караткова Sleepagotchi прыцягнуў $3,5 млн
Распрацоўшчыкі мабільнай праграмы Sleepagotchi, якая дапамагае са сном, прыцягнулі інвестыцыі ў памеры $3,5 млн. Пра гэта піша VentureBeat.

У стартап інвеставалі 6th Man Ventures, Collab+Currency, Shima Capital, 1kx, DeFi Alliance, Sfermion, Emoote і LCA Game Guild.
Бэта-версія праграмы была запушчаная ў лістападзе 2022 года. Дагэтуль Sleepagotchi брала ўдзел у галасаванні на ProductHunt.
Фаўндары — Антон Крамінкін і Аляксей Караткоў.
Sleepagotchi — праграма, якая ўзнагароджвае карыстальнікаў за захаванне рэжыму сну віртуальнымі калекцыйнымі прадметамі.
Сон адсочваецца дзякуючы інтэграцыі з iOS Apple Health, у далейшым плануецца версія для Android. Таксама карыстальнік стварае ў праграме сваю віртуальную спальню пад назвай MetaRoom — з ложкам, дываном, шпалерамі ды іншай мэбляй.
Да працы ў Sleepagotchi Аляксей Караткоў быў фаўндарам і CEO стартапа ў галіне машыннага навучання MakeML. У 2021 годзе Аляксей быў асуджаны на 2 гады калоніі за ўдзел у «масавых беспарадках». Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. У 2022 годзе ён выйшаў на волю і пакінуў Беларусь.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.