Стартап Мельнічка і Мацвеенкі зноў выйшаў на Product Hunt

Прагноз надвор’я з беларускімі каранямі Rainbow выпусціў «глабальна абноўленую версію сваёй мабільнай праграмы».

6 каментарыяў

Стартап Rainbow Weather: AI Forecast, заснаваны беларусамі Юрыем Мельнічкам і Аляксандрам Мацвеенкам, зноў запусціўся на Product Hunt. Каманда прэзентуе рэліз як «глабальна абноўленую версію сваёй мабільнай праграмы».

Паводле слоў распрацоўшчыкаў праграмы, прадукт «эвалюцыянаваў ад інструмента для кароткатэрміновага прагназавання дажджу да паўнавартаснага метэаралагічнага сэрвісу». Яны адзначаюць, што галоўная перавага Rainbow — высокая дакладнасць, якая дасягаецца за кошт апрацоўкі ўласнай ML-мадэллю даных з метэарадараў, спадарожнікаў, метэастанцый, мабільных барометраў і водгукаў карыстальнікаў, а таксама прадказанняў з дапамогай AI.

Як кажа CEO стартапа Аляксандр Мацвеенка, гэтае абнаўленне было зробленае з фокусам на тое, каб карыстальнікі атрымалі «самыя дакладныя і зручныя даныя пра надвор’е». Цяпер акрамя дажджу ў праграме можна дазнацца прагнозу на дзень, чысціні паветра, ультрафіялетавага індэкса, тэмпературы, хуткасці ветру і надвор’я на 7 дзён. Калі раней інфармацыя абнаўлялася кожныя 10 хвілін, то цяпер кожныя 5 хвілін. Яшчэ візуальныя карты паказваюць траекторыю і інтэнсіўнасць ураганаў і штормаў у розных пунктах свету.

Раней на на Product Hunt праграма ўдастойвалася звання «Прадукту дня» і прэміі Golden Kitty Awards.

Как Мельничек и Матвеенко делают точный (наконец-то!) прогноз погоды. Пока на час и километр
По теме
Как Мельничек и Матвеенко делают точный (наконец-то!) прогноз погоды. Пока на час и километр

Читать на dev.by