Стартап пра надвор’е Мельнічка і Мацвеенкі назваў суму інвестыцый
Яна большая за 1,5 млн долараў.
Rainbow Weather — стартап Юрыя Мельнічка і Аляксандра Мацвеенкі, што робіць дакладны прагноз надвор’я, раскрыў суму сукупных інвестыцый у праект.
Яна складае больш за 1,5 млн долараў. Гэта грошы фаўндараў, прыватных інвестараў, а таксама венчурных кампаній Kolos Ventures, Verras Capital і Melnichek Investments. Акрамя таго польская юрыдычная асоба праекта Railbow Meteo Technologies атрымала фінансавую падтрымку ад Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.
Цяпер праект рыхтуецца да новага раўнда інвестыцый.
Rainbow Weather
Мабільная праграма, якая перадае гіперлакальны прагноз надвор’я (з фокусам на ападкі) на аснове даных радараў з выкарыстаннем машыннага навучання.
Заснавальнікі — Юрый Мельнічак і Аляксандр Мацвеенка. Год заснавання — 2021. Каманда месціцца ў Варшаве, станам на лета 2023 году налічвала 15 чалавек.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.
І яшчэ крыптой, тут кашалькі.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Читать на dev.by