Стартап беларусаў трапіў на экраны Таймс-сквер

Стартап з беларускімі каранямі Filmustage запусціў ролік на Таймс-сквер. Пра гэта каманда распавяла у блогу.

1 каментарый

У пасце адзначаецца, што роля Беларусі ў сусветным кінематографе недаацэньваецца. І гаворка не толькі пра акцёраў з «Оскарам» накшталт Гвінет Пэлтроу, чые продкі родам з нашай краіны, але і пра Filmustage, які аўтаматызуе апрацоўку сцэнарыяў да фільмаў для Галівуда пры дапамозе нейрасетак.

Відэа пачынаецца цытатай з «Джона Уіка» пра беларускае паходжанне персанажа і заканчваецца фразай «Belarus born. Hollywood bound».

У стартапе адзначаюць, што для Filmustage гэта не проста рэклама, а гучная прэм’ера беларускіх фаўндэраў на самай вядомай плошчы ў свеце. А таксама што Filmustage трапіў на экраны не як герой кінафільма, а як смелы паўнапраўны гулец гэтай індустрыі.

«Не хацелі ісці ва ўмоўны EPAM». Беларусы стварылі нейрасетку для Галівуда — вось іх гісторыя
Па тэме
«Не хацелі ісці ва ўмоўны EPAM». Беларусы стварылі нейрасетку для Галівуда — вось іх гісторыя

Читать на dev.by