Стартап Vast і SpaceX плануюць запусціць першую камерцыйную арбітальную станцыю

Стартап Vast плануе запусціць першую ў свеце камерцыйную касмічную станцыю Haven-1. Яе даставяць на арбіту на ракеце-носьбіце Falcon 9 кампаніі SpaceX.

Пакінуць каментарый

На станцыю выправіцца экіпаж з чатырох чалавек, які паляціць на шматразовым караблі Dragon ад SpaceX у рамках місіі Vast-1. Dragon прыстыкуецца да Haven-1 на 30 дзён. Месца на борце можна купіць, Vast запрашае да палёту прыватных асоб, «якія займаюцца навукай і філантропіяй». На борце абяцаюць кругласутачную сувязь, Wi-Fi, электрычнасць і харчаванне.

SpaceX таксама дапаможа з падрыхтоўкай: супрацоўнікі правядуць інструктаж па надзвычайных сітуацыях і прынцыпах працы Falcon 9 і Dragon, адпрацуюць з экіпажам уваходжанне на борт і выйсце з яго. Будзе арганізаваная сімуляцыя місіі, уключна з мадэляваннем стыкоўкі, адстыкоўкі і вяртання з арбіты.

Запуск плануюць «не раней за жнівень 2025 года». Калі місію Vast-1 прызнаюць паспяховай, то стартап разам са SpaceX запусціць яшчэ адную — Vast-2 — не раней за 2026 год. Haven-1 будзе працаваць як незалежная станцыя, але пазней можа стаць модулем буйнейшай канструкцыі, якую яшчэ праектуюць.

NASA выкарыстае ў месяцовай місіі Artemis лазерную сувязь для перадачы HD-трансляцый
Па тэме
NASA выкарыстае ў месяцовай місіі Artemis лазерную сувязь для перадачы HD-трансляцый
«Не совайцеся»: кіраўнік NASA папярэдзіў пра месяцовую гонку паміж ЗША і Кітаем
Па тэме
«Не совайцеся»: кіраўнік NASA папярэдзіў пра месяцовую гонку паміж ЗША і Кітаем
NASA абвясціла склад каманды астранаўтаў, якія паляцяць да Месяца
Па тэме
NASA абвясціла склад каманды астранаўтаў, якія паляцяць да Месяца

Читать на dev.by