50%+ еўрапейскіх стартапаў плануюць выйсці на абарот у €10 млн праз 3-4 гады — даследаванне
Startup Hub Poland і PayPal правялі даследаванне, каб выявіць патрэбы і праблемы стартапаў ранніх стадый з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы пры выхадзе на новыя рынкі. Партнёрам даследавання стала венчурная студыя DŌBRA з беларускімі каранямі.
Startup Hub Poland і PayPal правялі даследаванне, каб выявіць патрэбы і праблемы стартапаў ранніх стадый з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы пры выхадзе на новыя рынкі. Партнёрам даследавання стала венчурная студыя DŌBRA з беларускімі каранямі.
У даследаванні ўзялі ўдзел 110 праектаў, у прыватнасці, з Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Вось некаторыя вынікі.
Пераважныя бізнэс-мадэлі
Самая папулярная мадэль сярод стартапаў — B2B. Яе выбралі 78% рэспандэнтаў. Найменш папулярная мадэль — B2G, яе выбралі толькі 13%.
Крыніцы фінансавання
Асноўнай крыніцай фінансавання для стартапаў выявіліся гранты. Іх выбралі 50% апытаных.
Мэтавыя паказчыкі росту
Больш як палова стартапаў плануе дасягнуць гадавога абароту ў 10 млн еўра ўжо ў найбліжэйшыя 3-4 гады.
Экзіт
Большасць стартапаў (62%) бачыць свой экзіт з дапамогай зліцця і паглынання (M&A). Толькі 4% апытаных стартапаў разглядаюць у якасці пераважнага варыянту для экзіту выкуп долі менеджментам.
Геаграфія развіцця стартапаў
Як паказала даследаванне, 95% эстонскіх стартапаў ужо прадаюць свае прадукты і паслугі. А праз абмежаваны ўнутраны рынак многія фаўндары пачынаюць думаць пра міжнародную экспансію ад першых жа дзён. Найбольш пераважны рынак для выхаду — Фінляндыя.
86% латвійскіх стартапаў працуюць толькі на ўнутраным рынку, але плануюць пашырацца, арыентуючыся ў асноўным на Германію.
Амаль кожны другі літоўскі стартап, які працуе на міжнародных рынках, прадае свае прадукты ў ЗША і Вялікабрытаніі, а таксама актыўна развівае сувязі з Польшчай, Германіяй і Іспаніяй.
У Польшчы, як на самым буйным з чатырох даследаваных рынкаў, назіраецца самы нізкі працэнт кампаній на ранняй стадыі, якія прадаюць свае прадукты або паслугі за мяжу. Толькі 65% мясцовых стартапаў выходзяць на міжнародны рынак.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Я тоже планирую, с модельной внешности соседкой замутить, но мне что-то подсказывает что будет всё по-другому.
а я, когда был маленький, планировал организовать совместную жизнь с Ким Бейсинджер, но жизнь повела меня по другому пути...