Стыў Возняк атрымаў грамадзянства Сербіі

Сербскі прэзідэнт Аляксандр Вучыч правёў сустрэчу з вынаходнікам і заснавальнікам Apple Стывам Возняком у Бялградзе, падчас якой паабяцаў пашпарты краіны яму і ягонай жонцы, паведамляе мясцовае выданне B92. Вучыч таксама адзначыў заслугі Возняка ў сферы тэхналогій.

4 каментарыя

«Я віншую Возняка і яго жонку, якія стануць грамадзянамі Сербіі сёння ці заўтра, — адзначыў Вучыч, дадаўшы, што гэта „найвялікшы гонар“ для краіны. — Цяпер мы зможам пахваліцца, што камп’ютарны геній-серб».

Апошнімі гадамі Возняк займаецца рознымі дабрачыннымі і бізнэс-праектамі, напрыклад, звязанымі з выкладаннем інфарматыкі школьнікам, тэхналогіяй GPS і тэлекамунікацыямі, спадарожнікамі, флэш-памяццю, экалогіяй і не толькі. Акрамя таго, ён запусціў уласную адукацыйную анлайн-платформу Woz U, якая дапамагае людзям асвойваць тэхнічныя навыкі, і блакчэйн-кампанію Efforce па распрацоўцы рашэнняў у галіне «зялёнай» энергетыкі.

Стив Возняк госпитализирован в Мехико
По теме
Стив Возняк госпитализирован в Мехико
Стив Возняк: «Хотите посмотреть, как ИИ пытается вас убить — купите Tesla»
По теме
Стив Возняк: «Хотите посмотреть, как ИИ пытается вас убить — купите Tesla»

Читать на dev.by